У сувязі з пандэміяй каранавірусу агульнабеларуская пілігрымка ў Ватыкан шляхам святога Яна Паўла ІІ на святкаванне 100-годдзя з дня яго нараджэння пераносіцца на восень 2020 года. Дакладны час яе правядзення і дадатковая інфармацыя будуць пададзеныя пазней. Сачыце за навінамі!
Касцёл на Беларусі прысвячае 2020 год святому Яну Паўла II з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння і будзе праходзіць пад дэвізам «Адчыніце дзверы Хрысту” і арганізоўвае ўсебеларускую пілігрымку якая пачнецца 13 мая. Пілігрымы з Мінска і іншых абласных гарадоў адправяцца спачатку ў Польшчу, дзе наведаюць месцы, звязаныя з імем Яна Паўла II. Пасля гэтага наведаюць Вену, а затым Рым, дзе 17 мая на плошчы Святога Пятра Папа Рымскі Францыск правядзе набажэнства ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла II. У набажэнстве прыме ўдзел кіраўнік беларускіх каталікоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Таксама, згодна з праграмай вандроўкі, наведаем горада і правядзем экскурсіі з прадастаўленнем вольнага часу ў Венецыі, Падуі, Вене, Кракаве.
Ян Павел II (да інтранізацыі – Караль Вайтыла) увайшоў у гісторыю як «ваявода Хрыста», Папа пераменаў, мысляр і філосаф, выдатны багаслоў і прамоўца, руплівы пастыр, чалавек глыбокай веры і малітвы, свету, культуры і мастацтва, паэт і акцёр, той, хто спрыяў дыялёгу паміж рознымі веравызнаннямі і народамі, змагар за мір і сацыяльную справядлівасць, нястомны пілігрым, натхняльнік пераменаў у свеце, аматар спорту і здаровага гумару… Сваім служэннем Касцёлу і свету ён пабудаваў нерукатворны помнік святасці, да якога вандруе свет.
Маршрут:
Мінск
- Чэнстахова
- Водавiце
- Кракаў
- Вена
- Рым // Ватыкан
- Венецыя
- Падуя
– Браціслава (начлег)
Мінск
Увага! Віза бясплатная
Час: 13 – 22 мая 2020 г. Праезд: аўтобус турыстычнага класа |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 5 сняданкi i 4 абеды/вячэры.
Пражыванне ў 2-4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €.
Дадаткова аплочваецца:
- медстрахоўка
- пры колькасцi пiлiгрымаў да 35 асоб – дадаткова даплочваецца 25 € за праезд метро ў Рыме і цягнік да Венецыі.
- при колькасці больш за 35 асоб – за праезд на метро ў Рыме і за паром да Венецыі даплата 45 €
Пярэдняя праграма
13 мая, серада
19.00 – выезд з Мінска (і з кожнага абласнога цэнтра Беларусі) на аўтобусах.
14 мая, чацвер
Чэнстахова – святая Імша; Крыжовы шлях; малітва перад абразом Маці Божай Чэнстахоўскай.
Водавіце – месца нараджэння св. Яна Паўла II.
Кракаў – Ягелонскі універсітэт.
Начлег і вячэра.
15 мая, пятніца
Сняданак.
Вена – аглядная экскурсія; сабор св. Стэфана: святая Імша. Начны пераезд у Італію.
16 мая, субота
Прыезд у Італію. Адпачынак у невялікім мястэчку ў ваколіцах Рыма.
Вячэра і начлег.
17 мая, нядзеля
Сняданак.
10.00 – святая Імша з Папам Францішкам на плошчы Святога Пятра.
12.00 – малітва «Анёл Панскі» з Папам Францішкам на плошчы Святога Пятра.
13.00 – святая Імша ў інтэнцыі Беларусь з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Вячэра і начлег.
18 мая, панядзелак
Сняданак.
Экскурсія па Рыме, вольны час.
Начны пераезд у Венецыю.
19 мая, аўторак
Венецыя – сабор св. Марка: святая Імша; экскурсія па Венецыі.
Падуя – экскурсія; базіліка святой Юстын: малітва. Начлег і вячэра.
20 мая, серада
Сняданак.
Падуя – базіліка св. Антонія Падуанскага: святая Імша.
Пераезд у Браціславу.
Начлег.
21 мая, чацвер
Сняданак.
Ад’езд у Мінск з Браціславы, транзіт па тэрыторыі Славакіі і Польшчы.
Вяртанне ў Мінск раніцай, 22 траўня.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».