Вылет з Мінска 12 мая ў 19.10. Прылет: 22:50. Рэйс В2 747
Збор у аэрапорце Мінск-2 у 17.00 каля стоек рэгістрацыі.
Вылет з Тэль-Авіва 19 мая ў 23.50. Прылет: 03:35 (+1) . Рэйс: В2 748
Патрабаванні адносна багажу пры пералёце на 1 чалавека:
- багаж падручны у салон самалёта не больш 8 кг. Памер не павінeн перавышаць 55х40х20см. Або 115 см у суме 3-х вымярэнняў.
- у багажнае аддзяленне не больш 23 кг. Памер: 158 см у суме 3-х вымярэнняў.
- даплата, калі багаж перавышае норму – 50 еўра ў эквіваленце.
Больш падрабязна пра багаж на афіцыйным сайце “Белавія”: https://belavia.by/bagazh/
Час: 12 – 19 мая 2019 г. |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.
У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (60$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$).
Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.
Папярэдняя праграма пілігрымкі:
1 дзень – 12 мая 2019
Вылет з Мінска.
Прылёт ў Тэль-Авів. Сустрэча ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна.
Трансфер у гатэль у Віфлееме. Размяшчэнне і начлег — Віфлеем.
2 дзень – 13 мая 2019
7.30 Сняданак.
Наведванне Віфлеема — храм Раства Хрыстова, базіліка Св. Кацярыны і грот Св. Гераніма. Базіліка Св. Кацярыны, Св. Імша. Праход у Малочны грот. Выезд на Поле пастухоў.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра і начлег — Віфлеем.
3 дзень – 14 мая 2019
6.00 Сняданак.
Латрун
Эмаус
На шляху ў Іерусалім: Кнэсет — будынак сучаснага ізраільскага парламента, менора (звонку).
Храмавая плошча, Сцяна Плачу, гара Сіён: Святліца Апошняй Вячэры. Францысканскі манастыр — Св. Імша. Наведванне базілікі Успення Божай Маці, вольны час.
Пераезд у Эйн-Карэм: Крыніца Панны Марыі, царква Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Лізаветы і храм нараджэння Яна Хрысціцеля.
Вячэра і начлег — Віфлеем.
4 дзень – 15 мая 2019
5.30 Сняданак. Вызваленне нумароў.
Пераезд у Хайфу. Наведванне гары Кармэль: пячора Іллі і храм Маці Божай, Св. Імша.
Вячэра і начлег у Галілеі.
5 дзень – 16 мая 2019
6.00 Сняданак. Выезд на экскурсію.
Адпраўленне мікрааўтобусам з вёскі бедуінаў на Гару Фавор — месца Ператваэння Гасподняга — экскурсія і Св. Імша. Пераезд у Назарэт: базіліка Звеставання і царква Св. Язэпа. Месца цуду ў Кане Галілейскай — для шлюбных пар таксама абнаўленне шлюбных клятваў.
Пераезд на Гару Благаславенняў — месца Нагорнай пропаведзі, наведванне Царквы памнажэння хлеба і рыбы «Табха», Капернаум і касцёл Св. Пятра.
У другой палове дня: рыба Св. Пятра, возера Кінерэт — караблік.
Пераезд на Ярдэніт — месца хросту Ісуса. Абнаўленне хрысцільных абяцанняў.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра і начлег у Галілеі.
6 дзень – 17 мая 2019
6.00 Сняданак. Вызваленне нумароў.
Пераезд па Іярданскай даліне. Наведванне Іерыхона. Аглядальная пляцоўка. Від на гару спакусаў. Пераезд на Мёртвае мора (адпачынак і купанне на Мёртвым моры). Пераезд праз Іудэйскую пустыню.
Віфанія, Грабніца Лазара, экскурсія і Св. Імша.
Вяртанне ў Віфлеем на вячэру і начлег — Віфлеем.
7 дзень – 18 мая 2019
6.00 Сняданак. Выезд на экскурсію. Пераезд у Іерусалім.
Панарама Іерусаліма з Алейнай гары. Месца Унебаўшэсця Езуса. Манастыр Ойча Наш. Домінус Флевіт. Гефсіманскі Сад. Царква Мукі Пана. Грабніца Божай Маці. Царква Св. Ганны. Віа Далароса, Крыжовы Шлях з усімі прыпынкамі. Храм Труны Гасподняй. Св. Імша (Кустодыя Тэра Санта).
(Калі застанецца — вольны час для пакупак).
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег у Віфлееме.
8 дзень – 19 мая 2019
Сняданак. Высяленне з гатэля.
Яфа. Прагулка па старым Яфа. Сабор Св. Пятра.Св. Імша
Пераезд на Міжземнае море.Адпачынак на моры.
21:00 — Пераезд у аэрапорт.
23:50 — Вылет з Тэль-Авіва.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».