logo piligrymka





15.05.2016 – Пілігрымка ў Ізраіль. 3 ночы адпачынка на моры – 11 начэй.


ВЫЛЕТ з Мінска 15 мая ў 19.10, прылёт у Тэль-Авіў у 22.50.
Рэйс:  B2-0747.

Збор у Нацыянальным аэрапорце,  15 мая 2016 года ў 17.00 каля стоек рэгістрацыі на Тэль-Авіў.

ВЫЛЕТ з Тэль-Авіва ў Мінск  26 мая ў 23.50, прылёт у Мінск у 03.35.
Рэйс: B2-0748.

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце:
багаж падручны 5 кг + багаж 20 кг.

 

Час: 15 – 26 мая 2016 г.
Кошт: 1140 даляраў.
Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Iмя:      

Горад:

Тэлефон:

Email:

Колькасць месцаў:

Наяўнасць дзеючей Шэнгенскай візы на час пілігрымкі:

Які адказ? 5+5-9=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110 +375.29.7080078
+375.29.6635110 +375.29.6020098

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (60$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$).

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы турыстычная кампанія адказнасці не нясе.

Прыкладная праграма пілігрымкі

15.05.2016
Вылет з Мінска  ў 19.10. Прылёт у Тэль-Авіў у (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна). Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у атэль. Начлег.

16.05.2016
Сняданак. Выезд.
Манастыры Іудзейскай пустыні, Іерыхон, Іярдан, Мёртвае мора.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане. Імша.
Адпачынак на Мёртвым моры і наведванне крамы касметыкі Мёртвага мора  ”AHAVA”.
Іерыхон. Наскальны Кляштар Спакусаў. Смакоўніца Закхея.
Манастыр Св. Герасіма.
Вяртанне ў атэль. Вячэра. Начлег.

17.05.2016
Сняданак. Выезд.
Хайфа, Назарэт – месца Дабравесця, Кана
Хайфа. Храм прарока Іллі – кармеліцкага манастыра «Stella Maris» («Зорка мора»). Імша. Панарама Бахайскіх садоў.
Назарэт. Храм Дабравесця.
Царква Архангела Гаўрыіла. Крыніца Панны Марыі.
Кана Галілейская – месца стварэння першага цуду Ісуса Хрыста – ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Вячэра. Начлег.

18.05.2016
Сняданак. Выезд.
Іерусалім: Аліўная гара, Храмавая гара, гара Сіён.
Месца Ушэсця Гасподняга. Манастыр «Pater noster» (Ойча наш). Імша (можна на вуліцы).
Панарама Іерусаліма. Аліўная гара, царква «Dominus Flevit» («Сляза Госпада»). Гефсіманскі сад. «Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Сцяна Плачу.
Гара Сіён. Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры – месца сыходжання Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы.
Дарміцыён (Бенедыктынскі кляштар). Месца Успення Багародзіцы.
Дом першасвятара Каяфы. Царква «Peter in Gallicantu».
Вячэра. Начлег.

19.05.2016
Сняданак. Выезд.
Гара Фавор, хрысціянская Галілея.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга. Імша.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. Царква – Менза Крысці (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў. Капернаум.
Факультатыўна – абед з рыбаю Св. Пятра (20 $ з чалавека). Адпачынак на моры.
Факультатыўна – прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10 $ з чалавека).
Пераезд у г. Віфлеем. Засяленне ў атэль. Вячэра. Начлег.

20.05.2016
Сняданак. Выезд.
Іерусалім (Стары горад).
Віфезда – «авечая купель». Царква Святой Ганны – месца Раства Прачыстай Панны Марыі.
«Via Dolorosa» – Крыжовы Шлях.
Храм Гроба Гасподняга (Галгофа, камень памазання, Труна Госпада). Імша. Вольны час у Іерусаліме.
Вячэра. Начлег.

21.05.2016
Сняданак. Выезд.
Віфлеем і Іерусалім (Эйн-Карэм)
Храм Раства Хрыстова. Капліца Cв. Алены. Малочны грот. Пераезд у Іерусалім (Эйн-Карэм).
Эйн-Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля).
Крыніца Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вячэра. Начлег.

22.05.2016
Сняданак. Выезд.
Тэль-Авіў – Яфа.
Тэль-Авіў. Прагулка вулачкамі старога г. Яфа. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор Святога Пятра. Імша.
Вольны час. Адпачынак на Міжземным моры. Факультатыўна – наведванне Міжнароднай дыяментавай біржы (з музеем).

23.05.2016
Сняданак.  Выезд з атэля.  Пераезд на курорт. Адпачынак на моры. Вячэра. Начлег

24.05.2016
Сняданак. Адпачынак на моры. Імша. Вячэра. Начлег.

25.05.2016
Сняданак. Адпачынак на моры. Імша. Вячэра. Начлег.

26.05.2016
Сняданак. Адпачынак на моры. Выезд з атэля, пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.  Вылет ў 23.50. Прыбыццё ў Мінск.

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

Апошнія артыкулы