logo piligrymka





03.10.2019 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Тры дні адпачынку на моры. Кошт – 1190$.

ВЫЛЕТ з Мінска 3 кастрычнiка ў 19.10, прылет ў 22:50. Рэйс В2 0747.

Збор у аэрапорце Мінск-2 у 17.00 каля стоек рэгістрацыі.

Вылет з Тэль-Авіва 14 кастрычнiка ў 11.50, прылет 15:35. Рэйс В2 0748.

Патрабаванні адносна багажу пры пералёце на 1 чалавека:
- багаж падручны у салон самалёта  не больш 8 кг. Памер: 115 см у суме 3-х вымярэнняў.
- у багажнае аддзяленне не больш  23 кг. Памер: 158 см у суме 3-х вымярэнняў.
- даплата, калі багаж перавышае норму – 50 еўра ў эквіваленце.

 

Час: 3 – 14 кастрычнiка 2019 г.
Кошт: 1190 даляраў

 

Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Iмя:      

Горад:

Тэлефон:

Email:

Колькасць месцаў:

Наяўнасць дзеючей Шэнгенскай візы на час пілігрымкі:

Які адказ? 5+5-9=? 

 

Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах:
+375.33.3535110 +375.29.7080078
+375.29.6635110 +375.29.6020098

 

У кошт уваходзіць:
суправаджэнне святара;
авіяпералёт;
усе трансферы згодна з праграмай;
медыцынская страхоўка;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (60$) – абавязковая аплата;
факультатыўныя праграмы:
абед з рыбай Св. Пятра (20$);
прагулка на чоўне па Галілейскім возеры (10$).

Важная інфармацыя:
Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны.
Кампанія не нясе адказнасці за працу мытных службаў і пашпартнага кантролю, заторы на дарогах і затрымку рэйса.
Кампанія не нясе адказнасці за прапажу багажу, каштоўных рэчаў і грошай.

 

Папярэдняя праграма пілігрымкі:

03.10.2019

Вылет з Мінска.
Прыбыццё ў міжнародны аэрапорт імя  Бэн-Гурыёна а 22:50. Сустрэча групы з гідам у аэрапорце.
Пераезд у Назарэт. Начлег у гатэлі.

04.10.2019
Хрысціянская Галілея, гара Фавор
Сняданак.
Гара Фавор – месца Ператварэння Гасподняга. Імша.
Галілейскай Мора. Факультатыўна – абед з рыбай св. Пятра і прагулка на карабліку.
Табха – храм памнажэння хлябоў і рыбы. «Менза Крысці» (Стол Госпада).
Гара Благаславенняў – месца нагорнай пропаведзі.
Капернаўм – горад Ісуса Хрыста.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

05.10.2019
Назарэт, Кана Галілейская, Іярдан, Іерыхон
Сняданак. Ранні выезд і з гатэля.
Назарэт.
Храм Звеставання. Крыніца Панны Марыі.
Царква Архангела Гаўрыіла.
Кана Галілейская – месца першага цуду Ісуса Хрыста: ператварэння вады ў віно на вяселлі.
Каср Эль-Яхуд – месца хрышчэння Ісуса Хрыста. Абмыванне ў Іярдане. Імша.
Іерыхон.
Наскальны кляштар Спакусаў.
Смакоўніца Закхея.
Пераезд у Віфлеем.
Засяленне ў гатэль. Вячэра. Начлег у гатэлі.

06.10.2019
Іерусалім (Стары горад)
Сняданак. Пераезд у Стары горад.
Аліўная гара.
Месца Ушэсця Гасподняга.
Монастырь «Pater Noster» ( «Ойча наш»).
Панарама Іерусаліма.
Царква «Dominus Flevit» ( «Сляза Госпада»). Імша.
Гефсіманскі сад.
«Царква Усіх Нацый».
Грабніца Панны Марыі.
Ільвіныя вароты.
Віфезда – «авечая купель».
Царква св. Ганны – месца Нараджэння Прачыстай Панны Марыі. Або  Імша.
Царква бічавання.
Крыжовы Шлях.
Храм Труны Гасподняй (Галгофа, Камень памазаньня, Труна Госпада).
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег

07.10.2019
Іерусалім
Сняданак. Пераезд у Стары горад.
Гара Сіён.
Грабніца цара Давіда.
Святліца Апошняй вячэры.
Дарміцыён (бенедыктынскі манастыр). Месца Успення Дзевы Марыі. Імша.
Сцяна Плачу. Экскурсія па габрэйскім квартале.
Царква Peter in Gallicantu.
Дом першасьвятара Каяфы.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

08.10.2019
Сняданак.
Віфлеем.
Поле пастушкоў.
Храм Раства Хрыстова. Імша Царква св. Кацярыны. Малочны грот.
Іерусалім
Эйн – Карэм – месца сустрэчы Панны Марыі і Лізаветы (маці Яна Хрысціцеля). Крыніца Панны Марыі. Царква Адведзінаў.
Месцы, звязаныя з жыццём Яна Хрысціцеля. Царква Яна Хрысціцеля.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

09.10.2019
Сняданак. Вольны час у Віфлееме.
Адпачынак на Мёртвым моры з наведваннем крамы касметыкі Мёртвага мора.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

10.10.2019
Сняданак.
Яфа. Шпацыр па вулачках Старога Яфа.
Дом Сымона-гарбара.
Старажытны порт.
Сабор св. Пятра. Імша.
Пераезд у Нетанію. Засяленне ў гатэль. Вячэра. Начлег.

11.10.2019
АДПАЧЫНАК на Міжземным моры ў Нетаніі. На базе 2-разовага харчавання.

12.10.2019
АДПАЧЫНАК на Міжземным моры ў Нетаніі. На базе 2-разовага харчавання.

13.10.2019
АДПАЧЫНАК на Міжземным морыў Нетаніі. На базе 2-разовага харчавання.

14.10.2019
Трансфер у аэрапорт.
Сняданак.
07:30 – Вызваленне нумароў.
08:00 – Пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна.
11:50 – Вылет у Мінск.

 

 

Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.

 

Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў).  Пашпарт павінен:

  • дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
  • мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

Апошнія артыкулы