logo piligrymka





Як любіць?

Мы прызвычаіліся любіць нашых блізкіх, сяброў, сваякоў так, як гэта нам зручна. Любім згодна з нашымі прынцыпамі, правіламі, адпаведна нашай уласнай маралі. Таму не дзіўна, што той, каго мы любім, не адчувае і не разумее, ці проста не верыць нашай любові. Бо па вялікім рахунку, калі мы любім вось так, то не імкнемся страціць саміх сябе, свой камфорт, свае прынцыпы дзеля іншага. Наадварот, мы хацелі б, каб той, другі, магчыма, у бліжэйшай будучыні, сам мог адмовіцца і ахвяраваць сваімі прынцыпамі дзеля нашых.

Нам усім трэба трошкі адвагі, шчырасці, каб прызнацца, што гэткі спосаб любові характэрны абсалютнай большасці. Нам толькі падаецца, што мы здольныя любіць па-сапраўднаму.

Але ж любіць па-сапраўднаму – гэта значыць не шукаць саміх сябе, але спрабаваць зразумець каштоўнасці іншага. Пакінуць свой свет і ўвайсці ў свет любімага чалавека. Паспрабаваць бачыць рэчы яго вачыма, адчуваць ягоным сэрцам. Карацей кажучы, любіць – гэта значыць здраджваць самому сабе. Так, менавіта здраджваць. Здраджваць сваім інтарэсам, звычкам, правілам, перакананням. Любіць іншага трэба так, як бы яму самому хацелася быць любімым намі. Дарыць тыя падарункі, якія падабаюцца яму, але не нам.  Гэта цяжка. Гэта каштуе шматлікага. Але хто сказаў, што любіць лёгка. Хаця ў той самы час мы самі, хіба не жадаем менавіта такіх адносінаў, такой увагі, такога разумення, такой любові.

4 Responses to "Як любіць?"

  1. nata пишет:

    Вельмі цікавыя разважанні…згаджуся з тым, што сапраудная любоу ніколі не накіравана толькі на атрыманне асабістага задавальнення, і сапрауды, чалавек мусіць ахвяраваць сабой дзеля таго, каб зрабіць шчаслівым таго, каго ён любіць. Але ж не усё так проста і прыгожа адбываецца у жыцці, мілы аутар. На жаль, менавіта любоу, а дакладней разачараванне у ёй, прыносіць столькі болю і горачы… Так, зноу згаджуся, што любіць нялегка, але калі любішь па сапрауднаму – гэта не цяжка. Сапраудны цяжар адчуваешь тады, калі любіць ТРЭБА, бо так жывуць усе і у цябе тысячы прычын каб любіць менавіта гэтага чалавека…Але ж сэрца, чамусьці, не хоча гэтага зразумецць.. вось…

  2. Lena пишет:

    Адразу бачна, дарагі аўтар, што Вам, як кажуць, “не плюнулі ў душу”. Вашыя разважанні наконт таго, як трэба любіць, вельмі цікавыя, і іх можна назваць рамантычна-ідэалістычнымі. Не, Вы ўсё добра кажыце, там на самой справе павінна быць. І калі б так было ў жыцці, то не было б ні расчараванняў, ні разбітых сем’яў, ні самотных маці. Уся праблема ў тым, што на самой справе каханне – гэта рэч матэрыяльная. Яне патрабуе да сябе беражлівых адносінаў, шмат увагі, штодзённай працы, укладання скарбаў душы… А другая праблема ў тым, што гэтага павінны прытрымлівацца абодва бакі. Але ў жыцці па нейкаму невядомаму закону Сусьветнай несправядлівасці прыцягваюцца людзі, дзе адзін кахае па вышэй згаданага Вамі прынцыпу, а другі дазваляе сябе кахаць. Не, на самой справе не ўсё так кепска. Спачатку людзі сустракаюцца і іх, што называецца, накрывае лавінай эмоцый. Навукова даказана, што, калі закаханыя глядзяць адзі на другога, то яны адчуваюць такі ж эмацыянальны выбух, як быццам бы выгралі ў латэрэю кватэру. Але такі падарунак можна атрымаць хіба раз у жыцці, а каханага можна бачыць значна часцей. Вось у гэты цудоўны перыяд можна казаць пра “не шукаць саміх сябе, але спрабаваць зразумець каштоўнасці іншага. Пакінуць свой свет і ўвайсці ў свет любімага чалавека. Паспрабаваць бачыць рэчы яго вачыма, адчуваць ягоным сэрцам”. Але і да гэтага чалавек прывыкае. Немагчыма доўгі час быть на піке эмоцый. Гэта выматвае псіхіку, і, калі няма адпаведнай аддачы з боку свайго “каханага”, то наступае расчаравенне. Гэта яшчэ не самы горшы расклад. Нават калі аддача ёсць, калі і ён, і яна раствараюцца адзін ў адным, забываючы аб сабе і аб усіх вакол сябе, яны павінны разумець, што і гэта калі-небудзь скончыцца. Я не кажу, што каханне знікне. Яно якасна зменіцца, стане больш спакойным. Каханыя будуць працягваць паважаць адзін аднаго, захапляцца якасцямі і талентамі сваён другой паловы, падтрымліваць, дапамагаць, суцяшаць. І гэта ўсё пры ўмове, што паміж людзьмі застанецца тое, што называюць “хіміяй”. Калі гэтага няма, то няма больш і пары (“…сапраудны цяжар адчуваешь тады, калі любіць ТРЭБА, бо так жывуць усе і у цябе тысячы прычын каб любіць менавіта гэтага чалавека….”). Гэта будуць проста паплечнікамі па выхаванню дзяцей і вядзенню сумеснай гаспадаркі. Паверце мне, так жывуць большасць пар пасля дваццатага, а то і дзесятага года сумеснага жыцця (я загадзя прашу прабачэнне ў тых, у каго ўсё склалася зусім не так, як я апішу) . Яны паважаюць друг друга, любяць сваіх дзяцей, ніколі не павышаюць голас адзін на аднаго, збіраюцца разам усёй сям’ёй за адным сталом на святы, ходзяць у госці да сваякоў і сяброў ці прымаюць гасцей у сябе, усе сямейныя праблемы вырашаюць разам… Адным словам, ІДЭАЛЬНАЯ СЯМ’Я, у якой жыве каханне, — так лічаць усе, хто іх ведае. Але гэтыя усе нават не здагадваюцца, што яны ўжо доўгі часу спяць у розых пакоях, ён усёй душой з іншай жанчынай, з якой ім не быць разам, бо ў яго СЯМ’Я, а гэта святое. І ён усё працуе-працуе-працуе, бо трэба кудысьці накіроўваць сваё лібіда, бо яно ёсць, і ад яго нікуды не падзенешся. А яго жонке некалі думаць пра лібіда, бо яна ўся ў хатніх клопатах, у дзецях, да і са здароўем праблемы. Яна ўпэўнена ў сваім шлюбе, бо ведае, што яны разумныя людзі, і што сям’я — гэта СВЯТОЕ. А каханне… Яны таксама калісьці “здраджвалі сваім інтарэсам, звычкам, правілам, перакананням. Лічылі, што любіць іншага трэба так, як бы яму самому хацелася быць любімым намі. Дарыць тыя падарункі, якія падабаюцца яму, але не нам“. Але гэта справа ўжо даўно мінулых дзён. А зараз трэба зрабіць у кватэры рамонт і збіраць грошы на летні адпачынак.

  3. Ales пишет:

    Адразу адчуваецца, што каментар Nata – писала жанчына, а Lena – гэта мужчынскі почарк (ён усёй душой з іншай жанчынай, з якой ім не быць разам, бо ў яго СЯМ’Я, а гэта святое. І ён усё працуе-працуе-працуе, бо трэба кудысьці накіроўваць сваё лібіда,). Але не згаджуся, што сапраудная любоу – гэта цяжар і што ўсе праходзіць ператварыушыся ў справу мінулых дзен. Асабіста для мяне любоў да сваей жонкі – гэта не проста “хімія” і не рамантычна-цукеркавы перыяд. Згаджуся, што ў перыяд закаханнасці, перажываў пэуны эмацыйны выбух, што нават можна парайнаць з псіхічнай хваробай. Але ужо прайшло амаль 20 год, а мне па ранейшаму цікава быць разам з гэтай жанчынай. А сакрэт прост: наша любоў не накіравана выключна адзін на аднаго, мы проста зразумелі, што мусім глядзець у адзін бок, мець адну мэту, рухацца у адны напрамку – вось, што трымае нашы адносіны. У Бібліі Цар Саламон кажа:”Усё праходзіць, усе – суета і тамленне духа “. Дзякуючы Богу, з гадамі пачынаешь па-сапрауднаму разумець гэта, і цаніць тыя адносіны, якія Ён табе даў. Веру, што у Naty і Leny усе ў жыцці будзе добра, і калі есць цяжкасці ў адносінах, то не губляйце надзею, а больш давярайце Богу.

  4. Lena пишет:

    Гэта наколькі я стала цынікам, колькі ўва мне ўнутранага болю, што мянe, Lenu, прымаюць за мужыка! Яшчэ ў траўні гэтага году я даказвала невялікай кампаніі, што каханне – гэта Дар Божы, што яно пасылаецца зверху. З мяне смяяліся, даказвалі, што каханне – гэта дар самаўнушэння, псіхічная хвароба, а я гэта не прымала ўсім сэрцам. Не хацела прымаць, бо кахала, але… Відавочна, людзям мазоліць вочы, калі нехта проста і шчыра кахае. Нашапталі на вушка, “адкрылі” на ЯГО вочы, паказалі ЯГО “сапраўдную сутнасць”. А мне гэта было зусім не патрэбна. Я ведала, што ЁН не просты чалавек, са складаным унутраным светам. Бо любяць не толькі правільных і добрых. Як спяваецца на нядзельнай дзіцячай Імшы: “Ойча, мяне ты любішь не затое, што я добры, але таму, што тваё я дзіця…” Я таксама яго любіла толькі за тое, што ён ёсць на свеце, з усімі сваімі заганамі і недахопамі, якія ён не хаваў. Кахаць – гэта прымаць чалавека такім, які ён ёсць. Але ж “дабразычліўцы” нагаварылі, унеслі глыбокі смутак у маё жыццё. І ў хвіліну роспачы Пан Бог зрабіў так, што на вочы мне трапіў верш Якуба Коласа “Дзяўчыне”, які ён напісаў ў 1912 годзе:
    Не кажы, што злыя людзі
    І што свет паганы:
    Сэрца крыўду ўсю забудзе,
    Час загоіць раны.
    Тыя раны, што зладзеі
    Сэрцу прычынілі,
    Ты думкі і надзеі,
    Што ў табе пабілі.
    Ды ці ж варты баламуты,
    Каб твой твар дзявочы
    Засцілаўся ценем смуты
    І тускнелі вочы?
    Пройдзе ўсё, перажывецца, -
    Вер мне, дарагая!
    Будзе час – ускалыхнецца
    Сэрца і ўзыграе.
    А ў душы вясна настане,
    Сэрца зноў палюбіць,
    Прыдзе доля, ў вочкі гляне,
    Шчыра прыгалубіць.
    Не кажы ж, што злыя людзі
    І што свет паганы:
    Сэрца смутак перабудзе,
    Час загоіць раны.
    Мабыць, псіхалогія дзяўчыны за сто год значна не змянілася. Я шмат плакала, не жадала ЯГО бачыць, Ён разгубіўся, зразумеў, што ўліп, я злавалася, крыўдавала, абодва плакалі, абодвум “не хацелася жыць”… Час загоіў мае раны, сэрца забыла крыўду, у душы зноў настала вясна… І зноў я паверыла ў тое, што каханне – гэта Дар Божы, зноў, калі я бачу ЯГО, чую ЯГО голас, калі ЁН проста побач, мне нічога больш не трэба. Я шчаслівая, бо ўва мне жыве любоў, а значыць дзейнічае сам Пан Бог. І не трэба гэта забіваць, “расчыняць вочы”. Мы перажылі гэтую бура, бо “любоў усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць… 1Кар 13:7“. Людзі добрыя, я і без вас бачу, колькі на гэтым свеце хлусьні і крывадушнасці ў адносінах паміж мужчынай і жанчынай, і, калі ёсць сапраўднае каханне, яго трэбы берагчы!!! Каб Lena не пачала разважаць, як мужык. Проста Lene было вельмі-вельмі балюча…

Апошнія артыкулы