logo piligrymka





Кардынал Любамір Гузар: «За зброю можна брацца, калі зброя звернута супраць цябе».

Былы звершнік Украінскай грэка – каталіцкай царквы кардынал Любамір Гузар лічыць , што права на паўстанне з’яўляецца «законам прыроды». І ў жыцці краіны ёсць сітуацыі , калі нават узброены супраціў з’яўляецца апраўданым.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю газеце «Украіна маладая”.

Па словах прызнанага ўкраінскага аўтарытэту, ўлада – ад Бога. Ва Украіне, згодна з нашай Канстытуцыяй, улада мае народ. Ён выбірае канкрэтных асобаў, якім даручае клапаціцца пра агульнае дабро. І тыя, каго абралі, павінны памятаць, што яны адказныя перад народам і перад Богам. Яны не маюць ўлады без адказнасці, як і не маюць улады неабмежаванай.

На думку Гузара, ёсць сітуацыі, калі нават узброены супраціў з’яўляецца дазволеным. «За зброю можна брацца, калі зброя звернута супраць цябе», – заявіў кардынал.
«Калі ўлада прадпрымае празмерную сілу , народ мае права са зброяй абараняцца. Кожны з нас мае права абараняцца, – заявіў ён і дадаў . – Улада, якая б’е толькі за тое, што кагосьці не любіць, паказвае тым сваю немач».

На думку кардынала, Украіна стаіць на парозе «вельмі сур’ёзных» пераменаў да лепшага. Разам з тым, Любамір Гузар мяркуе, што перыяды заняпаду яшчэ будуць, але павінна адбыцца нешта зусім незвычайнае, каб мы скаціліся на самае дно.

« Аргумент»

Апошнія артыкулы