logo piligrymka





Запршаем на Мальту – на цудоўны востраў св.Апостала Паўла.

Запршаем на Мальту.
Паломніцтва на востраў св.Апостала Паўла адбудзецца 21- 30 мая 2012.

Мальтыйскія астравы лічуць 7000 год гісторыі. Захаваліся помнікі з эпохі неаліта, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для гэтага невялічкага вострава, што размешчаны на поўдні ад Італіі.  

У сваю чаргу ў хрысціянскім свеце Мальта вядомая з таго, што тут прапаведаваў Апостал Павел. У 60 годзе Апостал апынуўся на гэтым востраве, калі ягоны карабель пацярпеў крушэнне, на якім ён плыў у Рым. Але ж, апагей розквіту хрысціянства гэты востраў перажыў з 1530 па 1798 гг., калі быў перададзены пад панаванне рыцарам св.Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! Інакш кажучы помнікаў неменш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помніка занесеныя ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе, пры ўсім тым тэрыторыя Мальты, амаль такая самая, як плошча Мінска.

Хрысціянства на Мальце

Як ужо было сказана, Мальта адна з першых прыняла хрысціянства. Святое Пісанне ў Дзеях Апостальскіх згадвае пра падзеі якія мелі месца на гэтым востраве пасля крушэння карабля св. Паўла: “калі ўратаваліся, тыя, якія былі з Паўлам даведаліся, што востраў называецца Меліт. Іншапляменцы прынялі нас вельмі чалавекалюбна: бо яны, па прычыне дажджу і холаду, расклалі вогнішча і прынялі ўсіх нас… Каля таго месца былі маёнткі  начальніка выспы, імем Публі; ён прыняў нас і тры дні гасьцінна частаваў. Публія бацька ляжаў, пакутуючы ад гарачкі і ад болю ў жываце: Павал увайшоў да яго, памаліўся і, усклаўшы на яго рукі свае, ацаліў яго. Пасьля гэтай падзеі і астатнія на востраве, хто быў хворы, прыходзілі і былі вылечаны, і аказвалі нам шмат гонару, і на дарогу далі ўсё патрэбнае “(Дз 28,1-10).

Вядома, выключны след у развіцці хрысціянства на выспе пакінуў Мальтыйскі ордэн. Менавіта, з таго часу засталося мноства храмаў, ад каторых паломнікі захапляюцца да гэтага часу. На астравах ёсць аж 8 базілік. Найбольш вядомыя храмы – гэта сабор св.Яна ў Валлеттто, у ім знаходзіцца карціна Караваджо «Абезгалоўліванне Яна Хрысціцеля» (1608) і сабор св.Павла ў Мдзіне, пабудаваны на месцы сустрэчы Апостала Паўла і Публія. Ну і вядома нельга не ўспомніць базіліку Панны Марыі Та’Піну на востраве Гозо, у ёй знаходзіцца абраз Унебаўзяцця Багародзіцы, а сам храм пабудаваны на месцы, дзе ў 1883 быў пачуты голас маці Божай і ў гэтым жа годзе востраў быў выратаваны ад чумы. Сёння Мальта каталіцкая краіна.

Каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, 98% насельніцтва складаюць каталікі. На Мальце пражываюць 2,5 тысячы святароў, манахаў і манахінь.

Паломніцтва на Мальту. Праграмма тут

Паломнікам падабаецца Мальта. Штогод сюды прыбывае не менш за 1,2 млн. турыстаў. Вядома, не ўсе едуць з  рэлігійных пабуджэнняў на Мальту, але няма сумневаў, што гэтая краіна з багацешей хрысціянскай культурай пакідае на кожным з прыбылых свой духоўны след. І хіба можа быць інакш? Мы запрашаем і Вас адкрыць для сябе Мальту. На гэтых астравах ўбачыш і цудоўныя храмы, але яшчэ больш атрымаеш уражанняў ад маленькіх прыдарожных капліц, якіх тут вялікае мноства. А наведаўшы пячорны грот св.Апостола Паўла ў якім ён пражыў прыкладна 3 месяцы, дакранешся да вытокаў хрысціянства. Калі ж адправішся паромам на востраў Гозо, то, магчыма, таксама пачуеш голас Госпада ў сваім сэрцы, як аднойчы і сялянка пачула голас Маці Божай з Нябёсаў. А наогул, на гэтых астравах адбылося мноства цудаў, некаторыя з іх апісаны ў Пісаньні, некаторыя здараліся на працягу ўсёй гісторыі хрысціянства. Хто ведае, можа і ў тваім жыцці падчас гэтага паломніцтва зьдзейсьніцца доўгачаканы цуд.

Ва ўсякім разе, той хто адправіцца на Мальту, не пашкадуе аб гэтым. Як казаў Марк Твен: «Толькі аб двух рэчах мы будзем шкадаваць на смяротным ложы – што мала любілі і мала падарожнічалі». Непаўторнае падарожжа разама з намі Вам гарантавана, а любові можна будзе вучыцца ў св.Паўла на яго ж выспе. А ён, сёе-тое разбіраўся ў гэтай справе. Сёння ўвесь свет ведае напісаны ім гімн на славу любові, які можна прачытаць у Першым Пасланні да Карынцянаў (раздзел 13). «Калі маю дар прароцтва і ведаю ўсе таямніцы і маю ўсякія веды і ўсю веру, так, што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, – дык я нішто» – гэта адзін з вершаў таго самага славутага гімна. Уражвае!?

Інакш кажучы, хочыш дакрануцца да сусветнай і Еўрапейскай культуры – едзь на Мальту. Хочыш пажыць у краіне, дзе катыліцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй – едзь на Мальту. Хочыш наведаць 8 бызылік за 8 дзён – едзь на Мальту! Хочыш арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрым таварыстве – едзь на Мальту разам з намі.

І так, запрашаем на Мальту!

кс.Вячаслаў Барок.

Апошнія артыкулы