Мальтыйскія астравы налічваюць каля 7000 гадоў. Захаваліся помнікі эпохі неаліту, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для невялічкага вострава, што размешчаны на поўдзень ад Італіі.
У хрысціянскім свеце Мальта вядомая па пропаведзі Апостала Паўла. У 60-м годзе апостал апынуўся на гэтым востраве, калі карабель, на якім ён плыў у Рым, пацярпеў крушэнне. Але ж апагей росквіту хрысціянства прыпаў на перыяд з 1530 па 1798 гг., калі гэты востраў быў перададзены ва ўладанне рыцарам Св. Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! А гэта значыць – не менш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помнікі занесены ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе. Тэрыторыя ж самой Мальты амаль роўная плошчы Мінска.
Таму, калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Хочаце наведаць 8 базілік за 6 дзён – едзьце на Мальту! Хочаце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – запрашаем на Мальту разам з намі.
Час: 1 – 10 чэрвеня 2019 г. Праезд: самалёт + аўтобус турыстычнага класа |
Увага! Збор групы на д.ст. Дружная пляцоўка для аўтобусаў (д.ст.Дружная знаходзіцца на адваротным боку чыгуначнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”) 1 чэрвеня у 22:10. Выезд ў 22.30.
Паглядзіце месца збору на фатаграфіі.
Клiкнiце на фота, каб паглядзець у маштабе.
Папярэднія палётныя дадзеныя:
Вылет з Вроцлава: 2 чэрвеня ў 21:05, прылёт ў Валету ў 23:55.
Вылет з Валеты: 9 чэрвеня ў 17:55, прылёт ў Вроцлаў ў 20:40.
Багаж
1. Можна ўзяць у салон самалёта ДВА прадмета ручной паклажы:
- Маленькую, памер – 35 см x 20 см x 20 см. Напрыклад, сумка для ноўтбука, сумка з фотаапаратам, дакументамі і іншымі каштоўнасцямі.
- Вялікую да 10 кг, памер – 55 см x 40 см x 20 см, можна ўзяць у салон самалёта толькі ў тым выпадку, калі аплочаны камісійны збор € 6. У адваротным выпадку, гэты багаж адправіцца ў багажнае аддзяленне самалёта БЯСПЛАТНА, яго забяруць падчас пасадкі ў самалёт, каля гэйта.
- Дзіцячую ручную паклажу (да 5 кг) суправаджалы дарослы зможа ўзяць у салон у дадатак да сваёй.
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт уваходзіць:
- трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
- авія пералёт;
- трансфер аэрапорт–атэль–аэрапорт на Мальце;
- пражыванне ў атэлі (сняданак+вячэра), двухмесныя нумары;
- экскурсія ў Валету;
Даплата за аднамесны нумар у атэлi – 250 еўра.
У кошт не ўваходзіць:
медстрахоўка
вiза
Праграма:
1. Праграма на Мальце прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры.
2. Апрача адпачынку кожны дзень мы запрашаем на ўдзел у малiтве. Мальта – гэта востраў апостала Паўла.
3. Абавязкова будзе экскурсiя ў сталiцу Мальты, Валету. Горад, якi быў збудаваны рыцарамi мальтыйскага ордэна. Мы наведаем сабор Св. Яна Хрысцiцеля, убачым працу славутага мастака Караваджа, пашпацыруем вулiцамi горада, збудаванага паводле ўсiх канонаў горадабудаўнiцтва.
4. Факультатыўна, пры жаданнi, можна сабрацца ў групу i правесцi дзень у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi, а вакол - цудоўныя краявiды. Можна таксама праехацца ўздоўж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведваючы старажытную сталiцу Мальты Мдзiну і мясцiны, звязаныя з жыццём апостала Паўла.
даведацца больш – 10 прычын наведаць Мальту – клiк тут!
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».
Колькасць вольных месцаў абмежаваная!