Мальтыйскія астравы налічваюць каля 7000 гадоў. Захаваліся помнікі эпохі неаліту, акурат на гэты перыяд прыпадае залаты час для невялічкага вострава, што размешчаны на поўдзень ад Італіі.
У хрысціянскім свеце Мальта вядомая па пропаведзі Апостала Паўла. У 60-м годзе апостал апынуўся на гэтым востраве, калі карабель, на якім ён плыў у Рым, пацярпеў крушэнне. Але ж апагей росквіту хрысціянства прыпаў на перыяд з 1530 па 1798 гг., калі гэты востраў быў перададзены ва ўладанне рыцарам Св. Яна Іерусалімскага. Сёння ў гэтай краіне налічваецца 365 святыняў! А гэта значыць – не менш, чым ў Рыме. На Мальце 3 помнікі занесены ў спіс сусветнай спадчыны, і яшчэ 7 знаходзяцца ў чарзе. Тэрыторыя ж самой Мальты амаль роўная плошчы Мінска.
Таму, калі хочаце дакрануцца да сусветнай і еўрапейскай культуры – едзьце на Мальту. Хочаце пажыць у краіне, дзе каталіцызм з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, – едзьце на Мальту. Хочаце наведаць 8 базілік за 8 дзён – едзьце на Мальту! Хочаце арганізаваць сабе непаўторны адпачынак у добрай кампаніі – запрашаем на Мальту разам з намі.
Час: 31 мая – 9 чэрвеня 2016 г. |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт уваходзіць:
- трансфер Мінск – Вроцлаў – Мінск;
- авія пералёт;
- трансфер аэрапорт–атэль–аэрапорт на Мальце;
- пражыванне ў атэлі (сняданак+вячэра), двухмесныя нумары;
- экскурсія ў Валету;
- экскурсія на востраў Гоза – (трансфер аўтобус+параход і абед уваходзяць у кошт).
Даплата за аднамесны нумар у атэлi – 250 еўра.
БАГАЖ:
1. Сумка, якая здаецца у багаж, - 15 кг.
2. Ручны багаж – толькi АДНА сумка. Фотаапарат, кампутар i iншыя дробныя рэчы павiнны быць пакладзеныя ў АДНУ сумку – 10 кг + памер сумкi павiнен быць / 55*40*20 см.
Калі ласка, сачыце за навінамі!
Праграма:
1. Праграма на Мальце прадугледжвае штодзённы адпачынак на моры.
2. Апрача адпачынку кожны дзень мы запрашаем на ўдзел у малiтве. Мальта – гэта востраў апостала Паўла.
3. Абавязкова будзе экскурсiя ў сталiцу Мальты, Валету. Горад, якi быў збудаваны рыцарамi мальтыйскага ордэна. Мы наведаем сабор Св. Яна Хрысцiцеля, убачым працу славутага мастака Караваджа, пашпацыруем вулiцамi горада, збудаванага паводле ўсiх канонаў горадабудаўнiцтва.
4. У кошт уваходзiць аднадзённая экскурсiя на востраў Гоза.
Гоза – другі па велічыні востраў Мальтыйскага архіпелага. Ён размешчаны на поўнач ад Мальты. Наведаем паломнiцкую базiлiку Та Пiну.
5. Факультатыўна, пры жаданнi, можна сабрацца ў групу i правесцi дзень у блакiтнай лагуне, дзе вада крыштальнай чысцiнi, а вакол - цудоўныя краявiды. Можна таксама праехацца ўздоўж Мальты на чырвоным аутобусе з адчыненым дахам, наведваючы старажытную сталiцу Мальты Мдзiну і мясцiны, звязаныя з жыццём апостала Паўла.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».