logo piligrymka





Старажытны Мар’яцкі касцёл ў Кракаве (Польшча).

Першае, на што звяртае ўвагу кожны, хто наведвае Кракаў, – будынак Мар’яцкага касцёла, галоўнай святыні горада.
Ён выў узведзены яшчэ да забудовы Рынкавай плошчы, у XIII ст, таму знаходзіцца пад вуглом да яе. Першапачаткова на гэтым месцы знаходзіўся драўляны касцёл, але ў в 1221-1222 гг. на яго месцы быў пастаўлены новы. Але і ён быў знішчаны падчас нападу татараў. У 1241 г. на Польшчу абрушыліся орды татараў Батыя. Кракаў быў узяты і разрабаваны, а стаяўшы на плошчы Галоўнага рынку невялікі касцёл Панны Марыі разбурылі да звання. Пазней, падмурак таго касцёла часткова выкарасталі, калі ў 1290 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла, ужо ў гатычным стылі.
І вось, вялікі, накіраваны ўверх, храм сваёй вялікай, паўночнай вежай падняўся над горадам на вышыню 81 м. Самая высокая вежа храма была і самым высокім будынкам у горадзе, і знаходзілася пад кіраваннем гарадскіх уладаў. З яе добра праглядалася ўсё наваколле, а, калі вартаўнічы на Мар’яцкай вежы трубіў сігнал, яму адказвалі трубачы з іншых вежаў. Тады гараджане ўзбройваліся і займалі загадзя падрыхтаваныя месцы на сценах.
Вышыня другой, паўднёвай вежы был паменей – крыху больш за 40 м. А вышыня галоўнай навы Мар’яцкага касцёла склала 28 м.
Старажытныя каляровыя вітражы былі выкананы ў 1370 г., але захаваліся не ўсе. Частка існуючых сёння вітражэй адносіцца да пачатку ХХ ст. і належыць майстрам С. Выспянскаму і Ю. Мехофферу. А алтарны жывапіс выкананы адным з найбольш значных польскіх мастакоў ХІХ ст. Янам Матэйкам.
Мар’яцкі касцёл у Кракаве звязаны з імём Віта Ствоша – таленавітага скульптара, мастака і графіка. Менавіта ён працаваў над алтаром Мар’яцкага касцёла – самым вялікім з алтароў сярэднявечнай Еўропе, які стаў галоўным творам геніяльнага майстра і найвялікшым скарбам храма. Алтар утрымлівае каля 200 драўляных распісных фігур, выкананых з незвычайнай вытанчанасцю. Складецца ён з цэнтральнай часткі і чатырох крылаў. Цэнтральны сюжэт – каранаванне Божай Маці вянцом Уладальніцы Нябеснай, а на крылах адлюстраваны дванаццаць сцэнаў з яе жыцця. Віт Свош сам рэзаў з ліпавага дрэва скультпуры і дэталі алтара, сам распісваў іх. Яго праца і сёння здзіўляе сваім рэалізмам. У ёй няма спрошчана-схематычных рысаў, характэрных для мастацтва сярэднявечча – усе дэталі чалавечага цела, прапорцыі, рухі паказаны з вялікай дакладнасцю. Працаваў над сваім шэдэўрам майстар на працягу 12 гадоў, а сам алтар каштаваў столькі, колькі складаў на той момант гадавы бюджэт ўсяго гораду.
Падчас нямецкай акупацыі Кракава алтар касцёла быў вывезены і схаваны ў сутарэннях нюрнберскага замка. У 1946 г. яго знайшлі і пасля доўгай рэстаўрацыі вярнулі на ранейшае месца – у Мар’яцкі храм.
Сёння Рынкавая плошча – одно з самых спакойных і прыцягальных месцаў горада, якое дыхае гармоніяй і дае адчування адсутнасці часу. А сімвал усяго Кракава Мар’яцкі касцёл узвышаецца над гэтым месцам сапраўднай духоўнай дамінантай.

Апошнія артыкулы