Мы пазнаёмімся з Дуброўнікам, горад які вас здзівіць сваёй атмасферай і унікальнасцю. А ўсё наша падарожжа працягласцю 9 дзён, дзе мы наведаем: Кракаў, Брацiславу, Загрэб, Меджугор’е, Дуброўнiк.
Трэба сказаць пару слоў пра Меджугор’е (хорв. Medjugorje) — невялiкае мястэчка у Боснii i Герцагавiне. Славутае тым, што у другой палове XX стагоддзя распачалiся аб’яуленнi Багародзiцы, якiя на афiцыйным узроўнi яшчэ не прызнаныя каталiцкiм касцелам, але аказваюць вялiкi уплыў на духоўнае жыцце шматлiкiх хрысцiян.
Кожны год у Меджугор’е прыбывае каля 1 мiльена хрысцiян розных канфесiй з усяго свету.
Першае аб’яўленне Багародзiцы дзецям, паводле iх слоў, адбылося 24 чэрвеня 1981 году. На месцы аб’яўленняў збiралiся тысячы людзей, але бачылi Марыю толькi шасцера дзяцей, а для iншых прысутных яна была нябачнай.
Аб’яўленне Багародзiцы, як сцвярджаюць ужо дарослыя сведкi, якiх есць шэсць, працягваюцца па сенняшнi дзень. Дзева Марыя з’яўляецца i размаўляе са сваiмi вiзiянерамi. Гэтыя размовы, якiя называюць пасланнямi, занатоўваюцца i шырока распаўсюджваюцца на усiх асноўных мовах свету.
Маршрут пілігрымкі:
Мінск — Кракаў — Загрэб — Меджугор’е — Дуброўнiк — Брацiслава (начлег) — Мінск
Час: 17 – 25 верасня 2020 г. |
Збор на д.ст. Дружная на пляцоўцы для аўтобусаў.
(д.ст.Дружная знаходзіцца на адваротным боку чыгуначнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”).
Паглядзіце месца збору на фатаграфіі.
Клiкнiце на фота, каб паглядзець у маштабе.
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 5 сняданкаў i 4 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 150 €.
У кошт не ўваходзіць:
- медстрахоўка;
- вiза.
Праграма:
1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск). Транзіт па Беларусі. Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).
2 дзень
Наведванне Кракава (Польшча). Начлег у гатэлi.
3 дзень
Сняданак.
Транзіт па Аўстрыі, Славеніі і Харватыі. Зксяленне ў гатэль у Загрэбе (Харватыя).
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
4 дзень
Наведванне Загрэба, сталіцы Харватыі. Пераезд у Меджугор’е. Час на малiтву.
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
5 дзень
Меджугор’е. Знаёмства з аб’яўленнямі Багародўіцы. Час малiтвы i духоўных практыкаванняў.
Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
6 дзень
Наведванне Дуброўнiка (Харватыя), горад, якi разам з Венецыяй i Амстэрдамам, уключаны ЮНЕСКА у тройку найпрыгажэйшых гарадоў – помнiкаў Еўропы эпохi Адраджэння.
Адпачынак на моры. Начлег у гатэлi, вячэра + сняданак.
(Жадаючыя могуць застацца ў Меджугор’е на малітву і разважанні)
7 дзень
Пераезд у Брацiславу. Транзіт па Харватыі, Славеніі, Аўстрыі. Начлег у гатэлi.
8 дзень
Сняданак. Наведванне Браціславы. Транзiт па тэрыторыi Польшчы. Начны пераезд польска-беларускай мяжы.
9 дзень
Прыезд у Мiнск
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|