logo piligrymka





22.11.2020 – Пiлiгрымка ў Мексiку. Санктуарый Мацi Божай Гвадэлупскай – 12 дзён.

Чаму мы накіроўваемся туды?  Вядома, што ікона Святой Марыі Гвадэлупскай з’яўляецца самай шанаванай у Лацінскай Амерыцы. Каталіцкі касцёл прызнаў гэты абраз цудадзейным . Першая згадка аб гэтай іконе датуецца 1649 г. Пра абраз упершыню распавёў сучаснікам запіс Луіса Ласо дэ ла Вега. Паводле гэтых згадванняў ікона была напісана ў 1531 г. У гонар Багародзіцы Гвадэлупскай у гэты перыяд у Мексіцы быў пабудаваны храм, куды да гэтага часу пілігрымуе каля 14 мільёнаў вернікаў у год.

Таксама ёсць іншыя цікавыя факты.  Вядома, што  спецыялісты НАСА знайшлі абраз, на якім намаляваны вобраз Божай Маці. Вобраз Марыі не толькі мае пульс, але яго тэмпература таксама здзіўляе, бо складае 36,6 градусаў, як у здаровага жывога чалавека. Эксперты НАСА сцвярджаюць, што ікона намаляваная фарбамі, якія раней яшчэ не знаходзілі на нашай планеце.

Навукоўцы даследавалі абраз Божай Маці з Гвадэлупы , які па сцвярджэннях мясцовых жыхароў валодаў унікальнымі ўласцівасцямі. Сенсацыйным для навукоўцаў стаў вынік афтальмалагічнага аналізу вачэй з абраза. Сятчатка вока Божай Маці памяншалася пры набліжэнні святла і павялічвалася, калі святло прыглушалася або аддалялася. Іншымі словамі вочы на іконе рэагавалі на свет, як вочы жывога чалавека.

Тэмпература палатна, на якім быў намаляваны вобраз, адпавядала нармальнай тэмпературы жывога чалавечага цела, і складала 36,6 градусаў па Цэльсіі.
Яшчэ больш неверагодным стала выяўленне каля абраза пульса. Праслухаўшы вобраз стэтаскопам, аказалася, што біццё пульсу іконы складае 115 удараў у хвіліну. Менавіта так б’ецца сэрца плоду ва ўлонні цяжарнай жанчыны.

Даследаванне фарбаў, якімі намаляваны «жывы» вобраз, выявіла яшчэ адну загадку. Склад гэтых фарбаў невядомы сучаснай навуцы, ён не можа быць ні мінеральнага, ні прыроднага паходжання, і нічога падобнага раней не знаходзілі на нашай Зямлі.

З гэтым абразом ужо адбываліся незвычайныя выпадкі. Так, у пачатку ХХ стагоддзя ў непасрэднай блізкасці ад іконы заклалі бомбу з вялікім радыусам дзеяння. Выбух знішчыў усё вакол, акрамя загадкавай іконы , якая засталася зусім непашкоджанай.

Навукоўцы адзначылі невялікія «дзівацтвы» на іконе. Рукі Панны Марыі былі намаляваныя рознымі адценнямі – адна была святлей другой. Па меркаваннях вучоных , такое адрозненне можа азначаць адзінства паміж чалавечымі расамі. Крыж на шыі, на думку навукоўцаў, можа быць сімвалам інкультурацыі хрысціянства ў супольнасць ацтэкаў.

Спецыялісты НАСА працягнуць даследаванне загадкавай іконы.

У праграме падарожжа: Mexico Citi – Teotihuacan – Xochimilco – Queretaro – Tonantzintla – Taxco – La Quebrada show – Acapulco (на Ціхім акіяне).

 

 

Час: 22 лiстапада – 4 снежня 2020
Кошт: 2290$ + VISA + медыцынская страхоўка, Шенген

Праезд: аўтобус турыстычнага класа + самалёт

Адлегласць маршрута ў адзін бок: 10800 км

 

Клікніце тут, каб запісацца ў пілігрымку!

Каб запісацца ў гэтую паездку запоўніце форму і адпраўце яе нам.
Увага! Усе палі абавязковыя для запаўнення!

Iмя:      

Горад:

Тэлефон:

Email:

Колькасць месцаў:

Наяўнасць дзеючей Шэнгенскай візы на час пілігрымкі:

Які адказ? 5+5-9=? 

 

 Запісацца можна па тэлефонах:
+375.33.3535110 +375.29.7080078
+375.29.6635110 +375.29.6020098


Атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефоне:

+375.29.8744314

 

У кошт уваходзiць

  • пералёт Варшава – Мехiко Ciтi – Варшава;
  • наземныя аўтобусныя трансферы ў Мексiцы;
  • медыцынская страхоўка, мексіканская;
  •  пражыванне ў гатэлях 4* i 5* (мясцовы стандарт);
  • харчаванне тып HB (сняданак/вячэра) i тып all inclusive у Акапулька;
  • пражыванне у 2-асабовых пакоях;
  • апека праваднiка;
  • багаж.

У кошт не ўваходзіць:

  •  аўтобусны трансфер Мiнск – Варшава – Мiнск; 
  • медыцынская страхоўка, шэнген;
  • афармленне шматразовай шэнгенскай вiзы;
  • абавязковы ўнёсак у памеры 160 $ для рэалізацыі праграмы ў Мексіцы;
  • чаявыя 40 $ для пілота ў Мексіцы.

 

Праграма:

1 дзень
Збор на Дружнай у Мінску. Трансфер Мінск – Варшава (аўтобус).

2 дзень
Пералёт
Спатканне ў аэрапорце за 2,5 гадзіны перад вылетам. Афармленне багажа і кантроль пашпартоў, пералёт у Мехіка. Пасля прылёту ў Мехіка трансфер у гатэль, засяленне, вячэра ў рэстаране гатэля.

3 дзень
Музей антрапалогіі і гісторыі – сіті тур – рэйс у Xochimilco
Снеданне. Пераезд у Кафедральны сабор Мехіко на Святую Імшу. Наведванне гістарычнай часткі Мехіка: пляц Zocalo, метрапалітальны сабор. Пераезд вуліцай Реформа да музея антрапалогіі і гісторыі, аднаго з самых лепшых і багатых музеяў ва ўсёй Лацінскай Амерыцы, які змяшчае вялікую калекцыю мастацтва дагішпанскай эпохі і этнаграфічны збор рэчаў мексіканскіх індзейцаў. У другой палове дня плаванне на каляровых гандолах па старажытных каналах ацтэкаў у межах Xochimilco. Рэйс адбываецца ў таварыстве мабільных лавак з ежай і музыкі марыячы і марымба. – запрашаем да супольнага спеву мексіканскіх шлягераў. Падсілкаванне на чаўнах (прысмакі мексіканскай кухні, тарцілія, соус guacomole і сальса, лісты апунцыі, залацістыя chicharrones). Вяртанне ў гатэль, начлег.

4 дзень
Базіліка Маці Божай Гвадэлупскай – піраміды Teotihuacan.
Сняданак. Наведванне плошчы Трох Культур, месца важных гiстарычных падзей Мексiкi. Наведванне санктуарыя Мацi Божай Гвадэлупскай, Iмша у адной з каплiц святынi. Вольны час. Магчымасць набыць дэвацыяналіі і шпацыр у садах. Пераезд да Teotihuacan, старажытнага цырыманiяльна-адмiнiстрацыйнага цэнтра тамтэйшых індзейцаў. Знаёмства з пiрамiдамi Месяца i Сонца, жадаючыя, могуць узняцца угору каб пабачыць Алею Мёртвых. Абед/вячэра ў лакальнай рэстарацыi, мексiканская кухня. дэгустацыя тэкiлы i pulque. Вяртанне ў гатэль.

5 дзень
Puebla – Cholula – Tonatzintla
Сняданак. Пераезд да Puebli, у “горад анёлаў” – улюбёнае месца Папы Яна Паўла другога. Шпацыр у старым горадзе, поўнага будынкаў каланіяльнага стылю – Casa del Alfenique, кафедральны сабор, касцёл св. Дамініка з цудоўнай капліцай ружанца, Салодкая Вулачка. Шпацыр на рынак El Parian з мясцовымі вырабамі, дзе можна набыць фабрычную кераміку talavera і традыцыйныя печыва з міндалём. Святая Імша. Наведванне мястэчка Cholula, з адной самых вялікіх пірамід свету. Запрашаем на вяршыню Tepanapa, дзе на руінах Вялікай Піраміды збудаваны Санктуарый Святой Марыі Збавіцеля. Пераезд да Tonatzintla, дзе месціцца касцёл эпохі барокка. Вяртанне ў гатэль. Вячэра ў рэстаране гатэля.

6 дзень
Puebla – Cuernavaca – Taxco.
Снеданне ў гатэлі. Святая Імша ў адным з касцёлаў. Пераезд да Taxco, мексіканскай “сталіцы срэбра”. Па дарозе будзем праездам у Cuernavaca – горадзе спрадвечнай вясны. Па прыездзе ў Taxco, засяленне ў гатэль, з якога адкрываецца фантастычная панарама на ўвесь горад. Вячэра ў рэстаране гатэля. Жадаючыя, пасля вячэры, на таксі гатэля за дадатковую аплату могуць паехаць у цэнтр гораду на вечаровы шпацыр.

 
7 дзень
Taxaco – пячоры Cacahuamilpa – Acapulco.
Снеданне. Святая Імша. Шпацыр па Taxco. Горад разбагацеў, дзякуючы вялізарным сховішчам срэбра, якое знаходзіцца ў ваколіцах і мясцовыя жыхары навучыліся яго віртуозна апрацоўваць. Пераезд да пячор Cacahuamilpa, самых вялікіх і прыгожых ва ўсёй Лацінскай Амэрыцы. У пакоях русла падземнай ракі, якія сфармаваліся дзякуючы ўздзеянню  вады і часу, знаходзяцца незвычайныя скальныя фармаванні розных адценняў.
Пераезд у Acapulco, на самы вядомы курорт на Ціхім акіяне. Засяленне ў гатэль з опцыяй харчавання ALL INCLUSIVE (3-ох разовае харчаванне, безалкагольныя напоі і алкагольныя лакальныя напоі, ручнікі, лежакі і парасоны гратіс).

8 дзень
Acapulco – тур Bonanza у затоцы Acapulco – La Quebrada Show.
Снеданне. Святая Імша ў капліцы гатэля. Вольны час на адпачынак на акіяне. У другой палове дня запрашаем на тур “Bananza”, з жывой музыкай. З борта катамарана пераканаемся якая прыгожая і маляўнічая затока Acapulco і як цудоўна яна выглядае ў промнях заходзячага сонца. Паназіраем таксама за шалёнамі скокамі ў ваду са скалы La Quebrada, якія праславілі Acapulco на ўвесь свет. Вяртанне у гатэль.

9 дзень
Acapulco.
Святая Імша ў капліцы гатэля. Вольны час на адпачынак на акіяне, шпацыр і закупы мясцовых вырабаў на кірмашы.

10 дзень
Acapulco – Hacjeda – Hernana Corteza – Mexico City.
Снеданне. Пераезд у Мехіка. Па дарозе наведваем прыгожую фазэнду Hernana Corteza, канквістадора Мексікі. Абед і Саятая Імша ў фазэндзе Vista Hermosa. Па прыездзе ў сталіцу, засяленне, нпчлег

11 дзень
Mexico city – вылет.
Снеданне. Пераезд да санктуарыюма Маці Божай Гвадэлупскай, на развітанне Святая Імша. Абед перад вылетам. Трансфер у аэрапорт. Вылет у Польшчу

12 дзень
Прылёт у Польшчу. Трансфер Варшава – Мінск (аўтобус)

13 дзень
Прыезд у Мінск

 

Патрабаванні да пашпарта:

  • Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
  • Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
  • Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
  • Не мець ніякіх пашкоджанняў.

Апошнія артыкулы