Падчас тура наведаем Вену, Кракаў, Браціславу, Венецыю. Таксама курортны горад Рыміні (Італія), дзе будзе адпачынак на моры – 3 днi.
Святы Антоній Падуанскі, Sant’Antonio da Padova (італ.), Saint Anthony of Padua (англ.), Santo Antonio de Lisboa (парт.), пры нараджэнні атрымаў імя Fernando Martim de Bulhoes e Taveira Azevedo, – нарадзіўся 15 жніўня 1195 г. у Лісабоне; памёр 13 чэрвеня 1231 г. у Арчэлі, цяпер вобласць Венета, Італія. Манах-францысканец, майстэрскі прапаведнік, адзін з самых шанаваных святых каталіцкай царквы. Кананізаваны 30 мая 1232 г., прызнаны Настаўнікам Царквы 16 студзеня 1946 г. Вельмі ўшанаваны ў Італіі, дзе лічыцца заступнікам студэнтаў. Падчас сесіі яму ўзносяцца малітвы, і каля ног ягоных статуй узнікаюць горы запісачак з просьбамі дапамагчы на экзамене.
Базіліка Святога Антонія – галоўны цэнтр шанавання Святога Антонія Падуанскага, найбуйнейшая па памерах і колькасці паломнікаў базіліка Падуі. Яе будаўніцтва пачалося праз 19 гадоў пасля смерці святога, у 1235 г., і працягвалася 66 гадоў. Пры гэтым у базіліку была ўбудаваная капэла цёмнай Мадоны, у якой быў пахаваны Св. Антоній. Распісваў базіліку Альтык’ера.
Пры жаданні наведваецца Сан-Марына (дадатковая опцыя).
Маршрут:
Мінск – Кракаў – Вена – Рыміні / Рыміні – Падуя – Венецыя – Браціслава (начлег) – Мінск
Час: 19 – 29 ліпеня 2020 |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 7 сняданкаў i 5 абедаў/вячэр.
Пражыванне ў пакоях на 2 і 4 асобы.
Пражыванне ў аднамесным нумары прадугледжвае даплату 170 €.
Дадаткова аплочваецца:
- медстрахоўка
- вiза
- пры колькасцi пiлiгрымаў да 35 асоб – дадаткова даплочваецца 25 € за цягнік да Венецыі.
- при колькасці больш за 35 асоб – за паром да Венецыі даплата 45 €.
- наведванне Сан-Марына – 10 € (па жаданні).
Праграма:
1 дзень
Выезд у 20.00 з Мінска.
Збор групы у 19:45 – адваротны бок чыгуначнага вакзала (ст. Дружная, пляцоўка для аўтобусаў на выездзе са станцыі).
Транзіт па Беларусі. Пераезд беларуска-польскай мяжы. Начны пераезд па тэрыторыі Польшчы.
2 дзень
Транзіт па тэрыторыі Польшчы. Прыезд у Кракаў. Наведванне Кракава: Каралеўскі шлях. Вавель.
Кракаў – былая сталіца Польшчы і адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. У Старым горадзе, размешчаным у коле паркаў Плант, захавалася некалькі сотняў найкаштоўнейшых архітэктурных помнікаў. У 1978 г. Кракаў быў уключаны ў спіс гарадоў, ахоўных ЮНЕСКА. Нядзіўна: менавіта тут знаходзіцца вядомы Каралеўскі замак на Вавелі – рэзідэнцыя польскіх кіраўнікоў і каралёў (10–16 ст.). Размешчаны на ўзгорку над Віслай, ён на працягу стагоддзяў мноства разоў падвяргаўся рэканструкцыі і перапланіроўцы. Гэты замак стаў сёння ўзорам разнастайнасці еўрапейскіх архітэктурных традыцый, сумессю раманскага і гатычнага стыляў са стылем рэнесансу.
Начлег у атэлі.
3 дзень
Сняданак. Ранішні выезд у Вену. Наведванне Вены.
Вена – гэта горад, поўны вытанчанасці і шарму. Вена прыцягвае сваёй атмасферай, у якой перапляліся шматлікія імператарскія палацы і выдатныя паркі, утульныя кафэ з венскай кавай, музыкай Штраўса і Моцарта. Мы прагуляемся па самым сэрцы Вены: плошча Марыі Тэрэзіі, імпэрскі Хофбург, Сабор Святога Стэфана, Венская ратуша, Бургтэатр, Венская опера, Парламент, Універсітэт…
Вольны час у Вене.
Начны пераезд у Рыміні.
4 дзень
Транзіт па тэрыторыі Італіі.
Прыезд у Рыміні (узбярэжжа Адрыятычнага мора). Засяленне ў атэль – Hotel Acapulco.
Вячэра. Начлег у атэлі.
5 дзень
Св. імша, ранішнія разважанні.
Вольны час (адпачынак на моры).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
6 дзень
Св. імша, ранішнія разважанні.
Вольны час (адпачынак на моры).
Пры жаданні — наведванне Сан-Марына.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
7 дзень
Св. імша, ранішнія разважанні.
Вольны час (адпачынак на моры).
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
8 дзень
Сняданак. Высяленне з гатэля. Пераезд у Падую. Наведванне Падуі. Сабор Св. Антонія (св. імша).
Падуя – горад Святога Антонія, другога па старшынстве ўніверсітэта краіны (дзе вучыўся Францыск Скарына), а таксама самога чароўнага цэнтру ў стылі позняй готыкі ў Паўночнай Італіі. Падуя – горад заснаваны траянцамі, буйны навуковы і культурны цэнтр сярэднявечча, а зараз адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы.
Традыцыйна Падую называюць горадам трох «без».
«Святы без імя» – бо Святога Антонія звычайна проста называюць «Святы».
«Кавярня без дзвярэй» – знакамітая кавярня Педрокі, дзверы якой калісьці не зачыняліся ніколі.
«Луг без травы» – галоўная плошча горада Прат дэла Вале. («Прат» па-італьянску «луг»).
Вячэра. Начлег у атэлі.
9 дзень
Сняданак. Пераезд у Венецыю. Наведванне Венецыі.
У вас будзе ўнікальная магчымасць убачыць выдатную Венецыю без турыстаў, прачуць яе гісторыю і прыгажосць і параўнаць з другой Венецыяй – поўнай галасоў, рухаў, турыстаў.
Вы пабачыце Сабор Св. Марка, Палац Дожаў, Мост Рыальта…
Транзіт па тэрыторыі Аўстрыі. Засяленне ў атэль (Браціслава). Начлег.
10 дзень
Сняданак. Транзіт па тэрыторыі Славаччыны, Польшы. Наведванне гіпермаркета ў Польшчы. Начны пераезд беларуска-польскай мяжы.
11 дзень
Ранішні прыезд у Мінск.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».