Паважаныя пілігрымы і тыя, хто вырашыў падарожнічаць з намі, мы раім вам прыслухацца нашых парад. Гэта дапаможа пазбегнуць непрыемных і нязручных момантаў падчас падарожжа.
Трэба абавязкова мець з сабой:
- лекі (лекі, якія вы ўжываеце дома і прадпісаныя вам доктарам)
- шалік ці хустку (накладаецца жанчынамі на плечы пры ўваходзе ў храм, у выпадку наяўнасці адкрытых блуз)
Пажадана мець з сабой:
- невялічкую коўдру (будзе вельмі карыснай пры пераездах у аўтобусе)
- капялюш, хустку ці іншы галаўны ўбор, каб ратавацца ад сонца
- парасон
Патрабаванні да пашпарта:
- Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
- Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
- Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
- Не мець ніякіх пашкоджанняў.
Добрый вечер. Скажите, помогаете ли вы, в оформлении визы в Израиль?
Так, мы афармляем візы ў Ізраіль, калі яны патрэбны!