Санцьяга дэ Кампастэла – горад, які налічвае каля 100 тысяч чалавек і знаходзіцца на самай поўначы Гішпаніі, але з’яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў паломніцтваў у хрысціянскім свеце. У 1985 годзе старажытная частка гораду патрапіла ў спіс Сусветнай спадчаны ЮНЭСКА. Дамінуючым будынкам старажытнай часткі выступае базіліка св. Якуба. Паводле традыцыі, у гэтай святыні спачываюць парэшткі апостала Якуба. Таму зусім не выпадкова, што ўжо на пачатку ранішняга сярэднявечча, базіліка ды і сам горад з’яўляюцца трэцім па важкасці месцам каталіцкага свету, пасля Рыма і Іерусаліма. Базіліка Святога Якуба была завяршальным пунктам славутага падарожжа Шлях Святога Якуба, які агарняў усю тэрыторыю Эўропы. Памаліцца на магіле апостала прыходзілі пілігрымы з Францыі, Партугаліі, Англіі, Ірландыі, Італіі, Нямеччыны, Польшчы і іншых краін. Значныя і сталыя міграцыі вялікіх натоўпаў людзей уплывалі на жыццё гарадоў, якія месціліся ўсцяж гэтага маршрута. Паўставала новая сетка дарог, будаваліся новыя касцёлы і манастыры, гэтэлі, сховішчы, рынкі, абменныя пункты, гандлёвыя кропкі – утваралася адпаведная інфраструктура. Усё гэта спрыяла развіццю эўрапейскай культуры і абмену паміж рознымі народамі.
Пачаткова горад называўся Горад Святога Якуба (Санцьяга – гэта гішпанская версія дадзенага імя). У палове адзінаццатага стагоддзя да назвы гораду пачалі дадаваць Compostela – утворанае з лацінскіх акрэслянняў “campus stellae” (поле зоркі), альбо “compostium tellus” (магіла). Гэты прыдатак так і замацаваўся да сучаснай назвы гораду.
Паводле старажытнай хрысціянскай традыцыі, пасля мучаніцкай смерці апостала Якуба ў 44 годзе, ягонае цела было пакладзенае ў човен і адпраўленае хвалямі Сяродземнага мора. Цудоўным чынам гэты човен прыплыў да берагоў Гішпаніі, дзе святы прапаведваў раней, да саваёй смерці, вусце ракі Улья. З цягам часу месца захавання апостала згубілася і больш ніхто не ведаў дзе спачываў святы Якуб. У 813 годзе пэўны манах – пустэльнік Пелагій, які ведаў гісторыю Якуба, атрымаў уначы знак, святло зорак над полем. Ідучы за зоркамі, Пелагій знайшоў каўчэг з парэшткамі апостала, якія пазасталіся непарушнымі.
У 896 – 899 гадах кароль Альфонс выдаў загад і на месцы, дзе знайшлі парэшткі Якуба, быў збудаваны невялікі касцёл. Святы Якуб, які цудоўным чынам аб’яўляўся пад час бітваў з маўрамі, стаўся апякуном Гішпаніі і Рэканквісты. Як апостал, які зрабіў пад час свайго служэння далёкае падарожжа са Святой зямлі ў Гішпанію, ён стаўся лічыцца заступнікам пілігрымаў.
Сабор, які можна бачыць сёння быў закладзены ў 1075 годзе каралём кастыліі Альфонсам шостым. Ён будаваўся з граніту на падабенства тулузскай базілікі св. Сярніна. У 1124 годзе біскуп Дыега Гэлмірэз завершыў будоўлю святыні, а ў 1128 годзе раманскі сабор, адзін з самых вялікіх у Эўропе, быў асвечаны.
Святыня шматкроць перабудоўвалася ў 16 – 18 ст. за часы Габсбургаў і Бурбонаў. Гэтым і тлумачыцца дзівоснасць фасадаў святыні. Усе чатыры фасады зусім розныя і не падобныя адзін на аднога. Звяртае на сябе ўвагу дробны дэкор вежаў у стыле чуррыгэрэска. Галоўны фасад Obradoiro у стыле барока быў збудаваны ў 1738 – 1750 гадах.
Парэшткі св. Якуба сёння захоўваюцца ў аздобленай скрынеў крыпце святыні, захаваўшайся з часоў Альфонса Вялікага. У 1589 годзе парэшткі былі схаваныя ад ангельскага войска, ды так старанна, што пазней былі знойдзеныя толькі ў 1879 годзе. Праз пяць гадоў іх сапраўднасць падцвердзіў папа Леў 13.
Цікавай дастапрыкметнасцю святыні ёсць падвешанае да столі кадзіла ў чалавечы рост, якое важыць каля 80 кілаграмаў і прыводзіцца ў дзеянне шляхам разгойдвання васмю служкамі. Каб напоўніць гэта кадзіла ідзе да 40 кілаграмаў вугля і ладана.
За будынкам святыні знаходзяцца два манастыры 16 ст.: Сан Марцін Пінарыё і Сан Пелайо.
Санцьяга дэ Кампастэла
Апошнія артыкулы
- 10 прычын наведаць Мальту.
- 17.04.2020 – Нідэрланды i Бельгiя. Санктуарый Маці Божай у Банэ, Бельгiя – 8 дзён.
- Факты гісторыі Дуброўніка. Агляд.
- 16.05.2016 – Пiлiгрымка да Святога Мiкалая Цудатворцы (Николай Угодник), Бары, Iталiя – 11 дзён.
- 02.06.2018 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.
- 17.06.2018 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый – 12 дзён.
-
29.03.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.
Кошт – 899$. - Як маліцца на ружанцы
- Што вы ведаеце пра Бельгію? Цікавыя факты.
-
26.04.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.
Кошт – 899$. - 30.04.2020 – Пілігрымка ў Італію. Рым i Ватыкан, Венецыя – 9 дзён.
- 30.05.2020 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.
- 12.06.2020 – Пілігрымка ў Грэцыю – спадчына ўсходніх хрысціян. З наведваннем Рыма/Ватыкана і Бары (св. Мікалай).
- 05.07.2020 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый – 12 дзён.
- 19.07.2020 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.
- 03.08.2020 – Хрысціянская Грузія – Адпачынак у Грузіі на моры – Дзве праграмы – авіятур – Вылет з Мінска. Тур 10 начэй.
- 04.08.2020 – Пілігрымка па слядах Святых Кірыла і Мяфодзія – 8 дзён. Кошт – 330€
- 20.08.2020 – Пілігрымка ў Швецыю, на зямлю Св. Брыгiты, апякункi Еўропы – 6 дзён.
- 06.09.2020 – Пілігрымка ў Рым i Ватыкан – 9 дзён. Праз Польшчу і Аўстрыю.
- ВОСЕНЬ 2020 года – Агульнабеларуская пілігрымка ў Італію з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла II
- 13.09.2020 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Тры дні адпачынку на моры. Кошт – 1190$
-
13.09.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.
Кошт – 899$. - 17.09.2020 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 9 дзён. Кошт – 410€
- 28.09.2020 – Пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія) – 16 дзён
- 11.10.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй на Святой Зямлі.
- 11.10.2020 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Тры дні адпачынку на моры. Кошт – 1190$.
- 22.11.2020 – Пiлiгрымка ў Мексiку. Санктуарый Мацi Божай Гвадэлупскай – 12 дзён.
- 07.12.2020 – Калядны кірмаш. Хрысціянскія традыцыі – 7 дзён.
- 05.04.2019 – Нідэрланды i Бельгiя. Санктуарый Маці Божай у Банэ, Бельгiя – 8 дзён.
- 04.05.2019 – Пілігрымка ў Італію. Рым i Ватыкан, Венецыя – 9 дзён.