Брыгіта Шведская нарадзiлася ў 1303 г., Фінстад, Швецыя i спачыла 23 ліпеня 1373 г. у Рыме — каталіцкая святая, заснавальніца ордэна брыгітак, апякунка Еўропы.
Нягледзячы на тое, што погляды Брыгiты фармаваліся ў арыстакратычным асяроддзі, Брыгіта з юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.
Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Св. Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швецыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна.
У 1350 Брыгіта пераехала ў Рым, дзе жыла да самай смерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыццём і сваёй міласэрнасцю.
У 1391 годзе яна была кананізавана Папам Баніфацыем IX.
У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Еўропы Папам Янам Паўлам II.
З наведваннем: Талiна (Эстонiя), Хельсiнкi (Фiнляндыя), Стакгольма, Рыгi i Аглоны (Латвiя).
Час: 20 – 25 жніўня 2020 г. |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт увахoдзiць праезд аўтобусам i паромам (4 асобы ў каюце без вакон як турыстычны варыянт. Падарожжа на пароме адбываецца ўначы. Iншы варыянт падарожжа прадугледжвае даплату), праца суправаджаючай асобы, пражыванне ў атэлях, 4 сняданкаў i 2 вячэры.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 150€.
Дадаткова аплочваецца:
- медстрахоўка;
- вiза.
Праграма:
1 дзень
Выезд з Мiнска, ст. Дружная, 18:00.
Начны пераезд.
2 дзень
Наведванне Талiна. Старажытны горад. Плошча ратушы, будынак парламента/замак Тоомпеа, кiрха св. Олафа, царква св. Мiалая, Домскi сабор…
Вячэра/начлег.
3 дзень
Сняданак. Пераезд у Хельсiнкi на пароме “Viking Line”.
Наведванне сталiцы Фiнляндыi. Сенацкая плошча, Кафедральны лютэранскi сабор св. Мiкалая, Унiверсiтэт, Успенскi праваслаўны сабор…
Пераезд у г. Турку i адпраўленне на круізным пароме ў Стакгольм. Начлег на пароме.
4 дзень
Сняданак на пароме. Ранiшняе прыбыццё ў Стакгольм. Св. Iмша у кафедральным саборы.
Наведванне Стакгольму. Стары горад/Gamla stan. Каралеўскі палац, Вялікая плошча, Музей Нобеля, Царква святога Мікалая, Нямецкая царква, Завулак Мортэна Тротзіга – самая вузкая вуліца Стакгольма.
Адпраўленне i начлег на круізным пароме ў Рыгу.
5 дзень
Сняданак. Наведванне Рыгi, старажытнага горада.
Вячэра/начлег.
6 дзень
Сняданак. Наведванне санктуарыя ў Аглоне, галоўнай святынi Латвii. Св. Iмша.
Вяртанне у Мiнск.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|