logo piligrymka





Пілігрымка даверу ў Валенсію, Іспанія. Сустрэча Новага 2016 года разам.

Piligrymka.by запрашае на Агульнаеўрапейскае спатканне моладзі (Тэзэ) падчас Новага 2016 года

Запрашаем вас прыняць удзел у 38-м Агульнаеўрапейскім спатканні моладзі (Тэзэ), якое будзе праходзіць у Валенсіі 28.12.2015-01.01.2016.

Прыняць удзел у сустрэчы ў Валенсіі значыць…

… маліцца ў спевах і ціыні на Міжземнаморскім беразе;

… абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і з усяго свету;

… пазнаёміцца з гасціннасцю сем’яў Валенсіі;

… сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня.

На вечаровай малітве 31 снежня 2014 года брат Алоіс абвясціў маладым людзям, якія сабраліся ў Празе на 37-м Агульнаеўрапейскім спатканні моладзі (Тэзэ), што наступная сустрэча пройдзе ў горадзе, які яшчэ ніколі не прымаў еўрапейскую сустрэчу Тэзэ – у Валенсіі ў Іспаніі.

Кардынал Антоніа Кан’ісарэс Льёвера, арцыбіскуп дыяцэзіі, якая запрасіла Тэзэ, выказаў сваю «самую глыбокую ўдзячнасць» экуменічнай суполцы Тэзэ і запрасіў многіх маладых людзей прыехаць. «Гэта будзе сустрэча Царквы, малітва аб адзінстве ўсіх хрысціянаў. Яна стане заклікам для Касцёла ў Валенсіі дакрануцца да таго, што нясе нам Тэзэ».

Кардынал сказаў, што ўся правінцыя Валенсія гатовая прымаць гэтую міжнародную сустрэчу як знак таго, што «мы – Царква, якая верыць у Езуса Хрыста, адзіная, што адклікаецца на жаданне Госпада, каб усе былі адным цэлым, каб свет паверыў, што надзея сапраўды ёсць».

Пілігрымка даверу — гэта не толькі супольная малітва i духоўныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы, цудоўны адпачынак, яркія ўражанні! 

 Мы запрашаем далучыцца да нас і разам прыняць удзел у гэтай міжнароднай сустрэчы моладзі, сустрэчы даверу падчас самага прыгожага перыяду – перыяду Каляд.

 
Праграма спаткання моладзі ў Валенсii (афіцыйны сайт TAIZE).

Мы прапануем наступны маршрут пілігрымкі ў Валенсію:
МінскПознаньКёльнПарыжБарселонаВаленсіяАвіньёнПадуяВенаБраціславаМінск

Час: 23 снежня 2015 г. — 6 студзеня 2016 г.
Кошт: 450 еўра ў эквіваленце.

Праграма:

23 снежня
Выезд у 18:00, Мiнск (“Дружная”). Начны пераезд мяжы. Транзiт па Польшчы.

24 снежня
Наведванне Познані (Польшча). Начлег на тэрыторыi Польшчы (вячэра/сняданак).

25 снежня
Наведванне Кёльна (Германія). Начлег на тэрыторыi Германii (сняданак).

 

26 снежня
Наведванне Парыжа (Францыя). Начны пераезд.

27 снежня
Наведванне Барселоны (Іспанiя). Пераезд у Валенсiю.

Валенсію (Valencia) звязваюць з двума распаўсюджанымі асацыяцыямі: знакамітай аднайменнай футбольнай камандай і залатым узбярэжжам Міжземнага мора. Абодва варыянты дакладныя, але ніхто не памыліцца, калі да гэтага спісу дадасць любоў да смачнай ежы і сіесты.

Сёння Валенсія – гэта дынамічны горад, дзе змяшаліся эпохі, ён мае багатую хрысціянскую гісторыю. Толькі тут за адзін дзень можна адчуць Сярэднявечча, атрымаць асалоду ад эпохi Адраджэння і захапіцца футурыстычнымі архітэктурнымі тварэннямі нашага часу. Яго шматвекавая гісторыя і мясцовыя традыцыі прыцягваюць вандроўцаў, якія спрабуюць зразумець, чаму маўры празвалі гэты край «раем на зямлі».

28 снежня 2015 – 01 студзеня 2016
Прыезд у Валенсiю. Засяленне i знаёмства з праграмай спаткання.
Удзел у сустрэчы моладзi, знаёмства з Валенсiяй.

Праграма спаткання моладзі ў Валенсii (афіцыйны сайт TAIZE).

1 студзеня
17:00 – завяршэнне праграмы Taize. Начны пераезд.

2 студзеня
Наведванне Авiньёна (Францыя). Начны пераезд.

3 студзеня
Наведванне Падуi (Італія). Начлег (вячэра/сняданак).

4 студзеня
Транзiт па тэрыторыi Iталii, Аўстрыi. Наведванне Вены. Начлег у Брацiславе (сняданак).

5 студзеня
Наведванне Брацiславы (Славакія). Транзiт па тэрыторыi Польшчы. Начны пераезд мяжы.

6 студзеня
Прыезд у Мiнск.


Дадатковы збор
 у Валенсii для моладзі да 35 год – 25 еўра. Гэты збор пакрывае выдаткі арганізатараў супольнасцi Тэзэ на харчаванне, транспарт, арэнду і падрыхтоўку выставачных залаў і інш.

Больш падрабязна з праграмамі пілігрымак можна азнаёміцца на нашым сайце www.piligrymka.by, а таксама па наступных тэлефонах:

Velcom: (29) 663-5110
МТС
: (33) 353-5110

 

Даведка пра арганізатараў пілігрымак

Рымска-каталіцкая парафія св. Я. Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Ізраіль на Святую Зямлю. Досвед працы ў арганізацыі пілігрымак — больш за 7 гадоў. Сваіх прадстаўнікоў мы маем у Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Сёння мы можам прапанаваць больш за дзясятак цалкам прапрацаваных маршрутаў па святых месцах: паломніцтва ў Ізраіль, пілігрымка да Маці Божай у Люрд (Францыя) і ў Фаціму (Партугалія), да труны св. апостала Якава ў Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія), па месцах місійных вандровак св. апостала Паўла (Мальта), па слядах св. Кірыла і Мяфодзія (Чэхія), Пілігрымка ў Рым і Ватыкан да месца пахавання св. Я. Кунцэвіча (Польшча, Аўстрыя, Італія). 

Арганізатары пілігрымак не пераследуюць камерцыйных мэтаў. З усімі маршрутамі пілігрымак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце парафіi  www.piligrymka.by.

Апошнія артыкулы