Люрд – Марыйны санктуарый, які штогод наведвае каля 6 000 000 паломнікаў з усяго свету. Едуць у Люрд пілігрымы і з Беларусі, едуць у пошуках Бога, у пошуках цуда. Магчымасць абмыцца крынічнай вадой, якая прадастаўляецца кожнаму незалежна ад яго светапогляду, – гэта магчымасць даверыць Богу свае хваробы і здароўе.
Апрача таго пілігрымы наведаюць найбольш памятныя месцы Парыжа і Прагі, велічныя саборы ў Кёльне і Падуі і Папскі замак у Авіньёне.
Маршрут пілігрымкі:
Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд /Люрд – Авіньён – Падуя – Прага – Мінск.
Час: 5 – 16 лiпеня 2020 Праезд: аўтобус турыстычнага класа |
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 7 сняданкаў i 4 абедаў/вячэр. Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 170 €.
Дадаткова аплочваецца:
- медстрахоўка;
- вiза.
Увага! Папярэдні запіс у паломніцтва адкрыты! Колькасць месцаў абмежавана. Рэгіструйцеся цяпер – заўтра будзе позна!
Праграма:
1 дзень
Выезд з Беларусі (Мінск).
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы.
2 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхэні (Св. Імша).
Начлег у гатэлі каля нямецкай мяжы, вячэра + сняданак.
3 дзень
Транзіт па Нямеччыне.
Наведванне сабора ў Кёльне.
Начлег у атэлі, сняданак.
4 дзень
Транзіт па Францыі.
Наведванне Парыжа. ( Луўр, Нотр-Дам, Вежа Эйфеля, Елісейскія палі…)
Начны пераезд.
5 дзень
Люрд. Святая Імша і малітва.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
6 дзень
Люрд. Час на малітву і адпачынак у ваколіцах Пірэнеяў.
Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.
7 дзень
Наведванне Авіньёна. Палац Рымскіх Папаў.
Начлег у правінцыі Праванса (сняданак).
8 дзень
Транзіт па Францыі і Італіі.
Начлег у ваколіцах Падуі (вячэра + сняданак).
9 дзень
Наведванне Падуі, базілікі Св. Антонія Падуанскага,
універсітэту, дзе вучыўся Францыск Скарына.
Начны пераезд у Чэхію.
10 дзень
Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Рынкавы пляц.
Начлег у атэлі ў Польшчы (Кудова Здруй) (вячэра + сняданак).
11 дзень
Транзіт па Польшчы. Наведванне гіпермаркета.
Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы.
12 дзень
Вяртанне ў Мінск.
Патрабаванні да пашпарта:
- Павінен быць сапраўдны яшчэ мінімум тры месяцы пасля запланаванага выезду з Шэнгенскай зоны.
- Мець як мінімум 2 чыстыя старонкі (з надпісам «візы»).
- Мусіць быць выдадзены не больш як 10 гадоў назад на момант падачы ў амбасаду.
- Не мець ніякіх пашкоджанняў.
Клікніце тут, каб забраніраваць месца ў пілігрымцы!
Падрабязнасці па тэлефонах: | |
|