
Цікава тое, што ён амаль цэлы мінулы год наогул не быў у Віцебску, бо 25 лютага 2013 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў яго адстаўку з прычыны хваробы або іншай паважнай прычыны, якая не дазваляла больш выконваць пастырскія абавязкі.
У галасаванні на партале біскуп Уладзіслаў Блін набірае каля 30 адсоткаў галасоў і абганяе праваслаўнага біскупа Віцебскага Дзмітрыя, які займае сціплае перадапошяе месца з 4 адсоткамі галасоў.
Канечне, не можа не здзіўляць той факт, што Чалавекам года Віцебска-2013 можа стаць той чалавек, якога ў Віцебску няма. Здзіўляе і тое, што каталіцкі біскуп, нават калі яго і няма ў “праваслаўным Віцебску”, абганяе біскупа праваслаўнага па версіі партала, які ніколі “не грашыў” занадта пазітыўнымі водгукамі на ўсё тое, што тычылася хрысціянства.
Галасаванне на партале працягваецца, і кожны можа аддаць свой голас. //news.vitebsk.cc/
..а в это время Блин стал обсолютным лидером. 35 % уже за него
Блин – Дроздов . 53 : 3, с таким счётом выиграл католический епископ (которого нет) у православного… однако…