Той, хто ні на што не спадзяецца, ніколі не будзе расчараваны. Гэта бясспрэчна. Менавіта таму шмат хто з нас імкнецца прытрымлівацца гэтай ідэі. Бо і сапраўды, трымаючыся дадзенага крэда, жыццё становіцца больш збалансаваным, без узлётаў, але і без падзенняў. Навошта караскацца ўгору, калі потым можна зваліцца і разбіцца? Лепш жыць спакойна, без вялікіх прэтэнзій і жаданняў. Інакш кажучы, лепш не будаваць планы свайго бізнесу, каб потым не сутыкнуцца з магчымым правалам. Лепш не пачынаць гульні, каб потым не ўбачыць сваю магчымую паразу. Лепш не заводзіць блізкіх сяброў, каб потым не выпрабаваць горачы здрады. Лепш не кахаць, каб потым не адчуваць болю ад магчымага расстання. Але ці лепш так? Ды і наогул, ці ж мы будзем мець права назваць падобны лад існавання жыццём. Бо жыццё ў сабе – гэта заўсёды надзея, імкненне. Жыць – гэта значыць спадзявацца і будаваць разнастайныя планы.
Так, мы можам пазбегнуць расчаравання, здрады, гаркоты растання, калі мы не даверыліся камусьці. Але ў гэтым выпадку, мы таксама не адчуем на сабе ўсю цеплыню і радасць быць разам з нашымі сябрамі і любымі. Мы ніколі не зможам зразумець, што азначае кахаць і быць каханым. Не пачынаючы гульні, мы ніколі не прайграем, але ў той жа час, наша сэрца ніколі не напоўніцца незабыўным трыумфам перамогі.
Не, гульня варта запаленых свечак. Радасць і задавальненне ад жыцця вартыя нашай рызыкі і нашых магчымых слёз.
Трэба жыць, для чаго мы створаны. Для перамогі, для радасці, для сяброўства, для любові. Толькі такім чынам мы становімся людзьмі і пачынаем любіць жыццё, даручанае нам Богам. Толькі такім чынам мы жывем па-сапраўднаму.