Святыя Кірыл і Мяфодзій – апосталы славян і Еўропы. Яны распачалі хрысціянізацыю славянскіх плямёнаў з ваколіц Велеграда. Прапаведвалі на абшарах Маравіі і Кіеўскай Русі. Святыя Кірыл і Мяфодзій апрацавалі першы славянскі алфавіт, які складаўся з 40 знакаў і называўся глаголіцай. Паводле старажытнай традыцыі, цела Св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе.
Маршрут:
Мінск – Кракаў – Велеград – Браціслава – Вена – Будапешт – Прага – Мінск.
(без начных пераездаў)
Час: 4 – 11 жніўня 2020 г. Праезд: аўтобус турыстычнага класа |
Запісацца або атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефонах: +375.33.3535110
+375.29.7080078
+
+
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 6 сняданкаў.
Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях.
Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 150 €.
Дадаткова аплочваецца:
- медстрахоўка;
- вiза.
Праграма пілігрымкі:
1 дзень
Выезд з Беларусі (18:00 – пасадка ў Мінску).
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст).
2 дзень
Наведванне Кракава.
Марыяцкі касцёл, каралеўскі шлях, Вавель…
Начлег у атэлі.
Кракаў – горад з тысячагадовай гісторыяй, культурная сталіца Польшчы. Ён не разбураўся з часоў татарскага нашэсця ў 1241 г., захаваўшы для нас сваю прыгажосць і непаўторнасць. Знакаміты на ўвесь свет кракаўскі Марыяцкі касцёл – адзін з самых прыгожых гатычных храмаў Еўропы.
Старажытны Вавель – замкавы комплекс, у якім “б’ецца сэрца Польшчы”. Менавіта тут пахаваны польскія манархі, найвялікшыя дзеячы польскай і беларускай гісторыі (Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Юзаф Пілсудскі).
3 дзень
Сняданак
Санктуарый у Велеградзе (Малітва, Св. Імша).
Паводле старажытнай традыцыі, цела Св. Мяфодзія спачывае ў Велеградзе.
Культ славянскіх апосталаў, якія разам са Св. Бенедыктам, з’яўляюцца патронамі Еўропы, зрабіў з гэтага горада месца, знакамітае на ўсю Еўропу.
У 1985 г. да 1100-годдзя смерці Св. Мяфодзія Папа Ян Павел ІІ узнагародзіў базіліку Велеграда тытулам Залатой Ружы (такі тытул маюць толькі некалькі храмаў ва ўсім свеце).
Прыезд у Браціславу.
Наведванне Браціславы.
Начлег у атэлі, сняданак.
Браціслава – адзіная сталіца свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюмя іншымі дзяржавамі – Аўстрыяй і Венгрыяй. Часта Браціславу называюць самай утульнай сталіцай Еўропы.
Падчас пілігрымкі мы наведаем Браціслаўскі замак – сімвал гораду, маляўніча размешчаны на скалістым пагорку над Дунаем; кафедральны сабор Св. Марціна – менавіта тут на працягу 250 гадоў каранаваліся венгерскія каралі; вуліцу Міхальскую з Міхальскай брамай у Старым горадзе – сапраўдны лабірынт вулачак з утульнымі кавярнямі і крамамі. Браціслава вядомая на ўсю Еўропу сваёй іранічнай, вясёлай гарадской скульптурай, якая не пакідае абыякавым нікога з наведвальнікаў горада.
4 дзень
Наведванне Вены.
Начлег у атэлі, сняданак.
Імперская Вена нездарма лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Еўропы. Вена – гэта веліч і раскоша з налётам старажытнасці, Вена – гэта музыка, што льецца з бясконцых кавярняў, Вена – гэта фантастычная кава і знакаміты яблычны штрудзель.
Падчас пілігрымкі мы ўбачым Сабор Св. Стэфана – галоўную святыню аўстрыйскай сталіцы, забудову Рынгштрасэ з неагатычнай Ратушай, знакаміты на ўвесь свет оперны тэатр Вены, будынак парламенту ў грэчаскім стылі з выявай Афіны Палады, Венскі ўніверсітэт, адзін з самых старажытных у Еўропе, Хельдэнпляц і Хофбург – рэзідэнцыю Габсбургаў і сімвал іх шасцісотгадовага кіравання.
5 дзень
Наведванне Будапешта
Начлег у атэлі.
Будапешт – адзіная сталіца ў Еўропе, якая з’яўляецца курортам дзякуючы шматлікім гарачым мінеральным крыніцам. Купальні Сечані, пабудаваныя яшчэ ў 1913 г., дагэтуль – адзін з найбуйнейшых бальнеакомплексаў свету. Гэта першая ў Будапешце купальня, якая атрымлівае ваду са свідравіны, глыбінёй амаль у 1000 м.
Знакаміты на ўвесь свет і парламент Будапешта, упрыгожаны статуямі венгерскіх каралёў. Гэта адзін з самых старажытных будынкаў сярод заканадаўчых устаноў у Еўропе і другі па памерах! Базіліка Св. Іштвана – найвялікшы сабор ў Венгрыі, дзе знаходзяцца рэшткі Святога Іштвана.
6 дзень
Сняданак.
Пераезд у Прагу.
Наведванне Прагі. Карлаў мост, Сабор Св. Віта, Ратуша…
Пераезд у Польшчу.
Начлег у атэлі.
Кажуць, што Прага – гэта горад, якім спакушаецца сэрца чалавечае.
Сімвал Прагі – Карлаў мост, упрыгожаны сапраўднай галерэяй скульптур, выкананых у стылі барока.
Старамесцкая плошча, вуліцы каля якой такія маленькія, што, падаецца, трапляеш у казачны свет. Сабор Святога Віта – галоўная святыня Чэхіі, якая ўзводзілася амаль 600 гадоў, і сёння здзіўляе сваёй прыгажосцю і дасканаласцю. Вацлаўская плошча – адна з самых вялікіх плошчаў не толькі Еўропы, але і ўсяго свету.
7 дзень
Сняданак.
Наведванне гіпермаркета ў Польшчы.
Начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст)
8 дзень
Прыезд у Мінск.
Час у праграме заўсёды арыентыровачны: кіраўнік тура ў працэсе падарожжа паведамляе больш канкрэтны час для кожнага пункта праграмы.
Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ваш пашпарт, яго знешні выгляд (без пашкоджанняў, без пакамечанасцяў). Пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».