Вена нездарма лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Цэнтральнай Еўропы. Яна вырасла на беразе Дунаю, у нізіне аднаго з астрогаў Альпаў – невысокага Венскага Лесу. Але горад ужо даўно перакрочыў Дунай і ўзбіраецца вышэй у горы. Гісторыя Вены налічвае больш, чым 3 тыс. гадоў. За некалькі тысячагоддзяў да нашай эры на тэрыторыі, якую сёння займае горад, былі паселішчы ілірыйскіх плямёнаў. У І ст. да н.э. гэтыя землі перайшлі пад валоданні рымлян.
З сярэдзіны ХІІ ст. Вена – адзін з буйнейшых гарадоў Аўтрыі. Пры Габсбургах горад стаў сталіцай і яго імперская элегантнасць – спадчына гэтай дынастыі. Вена – сусветна вядомы цэнтр музыкі, дзякуючы шэрагу вядомых музыкаў, што жылі і працавалі тут. Гэта горад Моцарта, Бетховена, Гайдна, Шуберта, Брамса. Адна з любімых забаў жыхароў Вены – танцы. З народных танцаў асабліва папулярны лендлер, які лічыцца прататыпам вальса. З канца XVIII ст. вальс сталі танчыць і ў гарадах. Яго распаўсюджванне звязанае з імёнамі кампазітараў Іаганаў Штраусаў, бацькі і сына. Тады вальс танчылі ў кавярнях, вуліцах і плошчах горада. Але і да сённяшнягa дня Вена захавала статус сталіцы, якая танчыць.
Архітэктура Вены ахоплівае ўсе значныя стылі ад готыкі і эпохі Адраджэння да постмадэрнізму. Адзін з самых старажытных касцёлаў Вены гэта касцёл Рупрэхта, пабудаваны ў раманскім стылі, гатычны Штэфансдом – сімвал Аўстрыі і Вены, Карлскірхэ створана ў стылі барокка.
Вена – гэта веліч і раскоша з налётам старажытнасці, Вена – гэта музыка, што ліецца з бясконцых кавярняў, Вена – гэта фантастычная кава і знакаміты яблачны штрудзель.
Пад час падарожжа можна пабачыць забудову Рынгштрасэ з неагатычнай Ратушай, пабудаванай у 1872-83 гг. Самы знакаміты драматычны тэатр Вены. Будынак парламенту ў грэцкім стылі з выявай Афіны Палады. Венскі ўніверсітэт, адзін з самых старажытных у Еўропе.
Хельдэнпляц і Хофбург – рэзыдэнцыю Габсбургаў і сімвал іх шасцісотгадовага кіравання. Архітэктурны комплекс Хофбурга налічвае 18 будынкаў, у які налічваецца 2600 пакояў. Будынкі Мастацка-гістарычнага і натуральна-гістарычнага музеяў, якія сталі сімваламі Вены.
І, канешне, Сабор Св. Стэфана – галоўную святыню аўстрыйскай сталіцы. Сабор быў закладзены епіскапам Паесау ў пачатку XII ст. Але яшчэ доўгія дзесяцігоддзі дабудоўваўся, перабудоўваўся і паднаўляўся. Сабор у сённяшніх межах пабудаваны ў XIII—XV стст. і атрымаў сучасны выгляд у 1511 г.
Вена
Апошнія артыкулы
- 10 прычын наведаць Мальту.
- 17.04.2020 – Нідэрланды i Бельгiя. Санктуарый Маці Божай у Банэ, Бельгiя – 8 дзён.
- Факты гісторыі Дуброўніка. Агляд.
- 16.05.2016 – Пiлiгрымка да Святога Мiкалая Цудатворцы (Николай Угодник), Бары, Iталiя – 11 дзён.
- 02.06.2018 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.
- 17.06.2018 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый – 12 дзён.
-
29.03.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.
Кошт – 899$. - Як маліцца на ружанцы
- Што вы ведаеце пра Бельгію? Цікавыя факты.
-
26.04.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.
Кошт – 899$. - 30.04.2020 – Пілігрымка ў Італію. Рым i Ватыкан, Венецыя – 9 дзён.
- 30.05.2020 – востраў Мальта Апостала Паўла. Адпачынак на моры. – 9 дзён.
- 12.06.2020 – Пілігрымка ў Грэцыю – спадчына ўсходніх хрысціян. З наведваннем Рыма/Ватыкана і Бары (св. Мікалай).
- 05.07.2020 – Пілігрымка ў Люрд, Францыя. Марыйны санктуарый – 12 дзён.
- 19.07.2020 – Пiлiгрымка да базілiкi Cв. Антонiя. Падуя, Iталiя. 3 днi адпачынка на моры. 11 дзён.
- 03.08.2020 – Хрысціянская Грузія – Адпачынак у Грузіі на моры – Дзве праграмы – авіятур – Вылет з Мінска. Тур 10 начэй.
- 04.08.2020 – Пілігрымка па слядах Святых Кірыла і Мяфодзія – 8 дзён. Кошт – 330€
- 20.08.2020 – Пілігрымка ў Швецыю, на зямлю Св. Брыгiты, апякункi Еўропы – 6 дзён.
- 06.09.2020 – Пілігрымка ў Рым i Ватыкан – 9 дзён. Праз Польшчу і Аўстрыю.
- ВОСЕНЬ 2020 года – Агульнабеларуская пілігрымка ў Італію з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла II
- 13.09.2020 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Тры дні адпачынку на моры. Кошт – 1190$
-
13.09.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй.
Кошт – 899$. - 17.09.2020 – Пiлiгрымка у Меджугор’е (Боснiя i Герцагавiна): Кракаў – Брацiслава – Загрэб – Меджугор’е – Дуброўнiк. 9 дзён. Кошт – 410€
- 28.09.2020 – Пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія) – 16 дзён
- 11.10.2020 – Пiлiгрымка ў Iзраiль. Вылет з Мінска – 7 начэй на Святой Зямлі.
- 11.10.2020 – Пілігрымка ў Ізраіль – 11 начэй. Вылет з Мінска. Тры дні адпачынку на моры. Кошт – 1190$.
- 22.11.2020 – Пiлiгрымка ў Мексiку. Санктуарый Мацi Божай Гвадэлупскай – 12 дзён.
- 07.12.2020 – Калядны кірмаш. Хрысціянскія традыцыі – 7 дзён.
- 05.04.2019 – Нідэрланды i Бельгiя. Санктуарый Маці Божай у Банэ, Бельгiя – 8 дзён.
- 04.05.2019 – Пілігрымка ў Італію. Рым i Ватыкан, Венецыя – 9 дзён.