Мая першая пілігрымка з piligrymka.by. Збіралася паехаць яшчэ ў 2012 годзе, але тады не склалася…. амаль год падрыхтоўкі духоўна, планаванне адпачынку і матэрыяльнага боку, і вось 22 красавіка 2013 года я ў аўтобусе. Наш шлях пачаўся з прыпынку ст. Дружная, адкуль людзі з усёй Беларусі сабраліся разам, каб паехаць па маршруце: Чэнстахова – Вена – Ватыкан – Рым – Венецыя пад кіраўніцтвам кс. Юрыя і Кацярыны.
Пасля начнога пераезду мы прыехалі ў духоўную сталіцу Польшчы – Чэнстахова – цёплы і ўтульны горад, дзе знаходзіцца манастыр паўлінаў і знакаміты цудатворны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай (Чорная Мадонна) напісаны, паводле падання, евангелістам Лукой. Гэта адна з самых вядомых і шанаваных святынь Польшчы і цэнтральнай Еўропы, да якой штогод прыбывае больш за 4 мільёны паломнікаў з усяго свету, і вось я апынулася ў іх ліку. Прыехалі мы даволі рана, было шмат вольнага часу, і каб не губляць ні хвіліны ў гэтым выдатным горадзе, мы вырашылі самастойна здзейсніць аглядавую экскурсію. Абышлі комплекс манастыра паўлінаў, наведалі сабор Святога Крыжа і Раства Багародзіцы, падняліся на вежу, з якой нам адкрыўся прыгожы від на Чэнстахову. Але мы чакалі ўбачыць вобраз Чорнай Мадонны, які звычайна схаваны за шчытом з суцэльнай срэбнай пласціны ў капліцы XV ст. Заслону падымаюць толькі два разы на дзень. Можа, нам пашанцавала, ці так было задумана звыш, мы трапілі на святую імшу пры цудатворным абразе. Немагчыма перадаць усю глыбіню адчуванняў, слёзы выступілі ад прыгажосці і ад пачуццяў, якія пакаціліся раптам, словы малітвы пераблыталіся са словамі падзякі за гэтую магчымасць убачыць і адчуць… У кожнага свае думкi і просьбы, але перад Божай Мацi ўсе мы – дзеці, з любоўю і пяшчотай абдымае нас, даруе ўсе нам… і, што дзіўна, пасля імшы – з’явілася надзея, сілы і вера ў лепшае …
Наступны дзень мы правялі ў Вене – горадзе элегантнай музыкі, цудоўных паркаў, палацаў і фантанаў, у якім цесна спляліся гісторыя і культура шматлікіх нацый і народаў. Мы ўбачылі асноўныя славутасці Вены: Хофбург, Халерны слуп, міжнародны цэнтр ААН – VIC, Венскую опера – усё пранікнёна прыгожа, дзівосна. Арыстакратызм і вытанчанасць пануе ў гэтым горадзе паўсюль. Пах кавы, печыва, кветак, водар парфума кружыць галаву. Знаходзячыся ў Вене, як не паспрабаваць кавы і не з’есці славуты штрудзель, сапраўды вельмі смачна. Але, больш за ўсё ў Вене мяне ўразіў сабор Святога Стэфана (ням. Stephansdom). Гэта – каталіцкі сабор, які размешчаны ў цэнтры старога горада на плошчы Св. Стэфана (Штефансплатц), нацыянальны сімвал Аўстрыі і сімвал горада Вены. Унутранае ўбранне сабора не пакідае без эмоцый, гатычны стыль прымушае затрымаць дыханне, здаецца, што разам са шпілямі тваё сэрца ўзнімаецца ўверх, імкнецца да неба, дзе так чыста і светла. Усяго ў Вене мы правялі 9 гадзiн… на жаль, для такога цудоўнага горада гэта мала, але ёсць мэта – прыехаць зноў.
І зноў у шлях. Ноч у аўтобусе праляцела непрыкметна, за вокнамi прыгожы від на Альпы. І вось мы ў Італіі, для нас забраніраваны атэль у мілым мястэчку Нетуно ў 50 км ад Рыма на беразе Тырэнскага мора! Мяне гэты бонус вельмі парадаваў, шум прыбоя, шпацыр па пляжы … незабыўна … некаторыя нават паспелі пакупацца.
Першы дзень у Рыме – Ватыкан. Раніцай на плошчы Св. Пятра пуста, але праз дзве гадзіны плошчу апануюць турысты і паломнікі. Мы паспелі атрымаць асалоду ад адноснай цішынi і памаліцца на месцы пахавання Святога Язафата Кунцэвіча, святую імшу служыў наш кс. Юры, вялікі яму дзякуй, такія добрыя і правільныя словы, у якіх знайшліся патрэбныя для мяне адказы … Пасля імшы ў нас быў вольны час, мы агледзелі балдахін Берніні і вядомую «П’ета» Мікеланджэла, таксама паднялiся на купал сабора Св. Пятра. Наступны прыпынак – Замак Святога Анёла, пераходзім мост Св. Анёла праз раку Тыбр і крочым да плошчы Навона – адной з самых вялікіх плошчаў Рыма. Нацешыўшыся прыгажосцю фантанаў, наведаўшы сабор Св. Агнэсы на Арэне, iдзем далей да Пантэона. На мой погляд, у Рыме самае прыгожае месца – гэта Пантэон – «Храм усіх багоў», помнік перыяду росквіту архітэктуры Старажытнага Рыма, велічны будынак, прасякнуты гісторыяй і малітвай. Звілістымі вулачкамі скрозь натоўпы турыстаў мы падышлі да фантана Трэвi – кажуць, што калі кінуць манетку ў фантан, забяспечана вяртанне ў Рым, не ведаю ці праўда, але, на ўсялякі выпадак, манетку кінула. Працягваючы шлях, рухаемся да плошчы Гішпаніі з манументальнай лесвіцай ў кветках і саборам Найсвяцейшай Тройцы на гарах. Праз плошчу Мiньянеллi, дзе узвышаецца калона Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, выходзім да Народнай плошчы. Гэта апошнi прыпынак на сённяшні дзень, і мы стомленыя, але поўныя ўражанняў вярнуліся ў атэль.
На другі дзень Рым нас сустрэў дажджом, але надвор’е мяняецца вельмі хутка і неўзабаве паказалася сонейка. Наша экскурсія пачалася з сабора Св. Яна ў Латэране – гэта кафедральны сабор Рыма. Раскошны пазалочаны столь, статуі апосталаў, барэльефы на тэмы Старога і Новага Запаветаў – усё гэта хараство не пакіне нікога абыякавым. Будынак Святой лесвіцы і сабор Св. Кліменціна, на жаль, былі зачыненыя, і мы накіраваліся да Калізея. Вялізны амфітэатр выклікае захапленне і здзіўленне, разбураны ён не страціў сваёй прыгажосці. Прайшоўшы крыху далей, мы апынуліся на тэрасе, адкуль нам паўстаў дзіўны від на рымскі форум – эканамічны, палітычны і рэлігійны цэнтр старажытнага Рыма. Узіраючыся ў руіны, можна ўявіць жрацоў, якiя падымаюцца па прыступках храмаў, людзей, якiя шпацыруюць вакол і абмяркоўваюць навіны дня. Падняўшыся па лесвіцы, мы апынуліся на Капіталійскай плошчы, спраектаванай Мікеланджэла. Калісьці тут было святое месца рымскіх багоў, а сёння – месцазнаходжанне мэра горада і Рымскай камуны. Вялікая лесвіца Кордоната прывяла нас да помніка Віктару Эмануіла II, спраектаванага Дж. Саконi. Тут і скончылася наша знаёмства з Рымам. Прыгожы, старажытны, загадкавы і шумны горад.Зноў начны пераезд, і мы ў Венецыі – рамантычным горадзе на астравах. Славутая плошча Сан Марка сустрэла нас цішынёй, у 8.00 ні турыстаў, ні саміх жыхароў. Вузкімі сярэднявечнымі вулачкамі дабраліся да моста Рыяльта, аднаго з найстарэйшых мастоў Еўропы, палюбаваліся відамі на Гранд-канал, на дзівосныя гандолы і рачныя трамвайчыкi, і вярнуліся ў сабор Сан Марка, дзе мы ўдзельнічалі ў святой імшы, і зноў нам пашанцавала, у саборы была група польскіх паломнікаў – і таму словы Евангелля былі і на польскай і на італьянскай мовах. Пасля імшы быў вольны час, i мы, адхіліўшыся ад турыстычных маршрутаў, прагуляліся па горадзе, спусціліся па каменных прыступках да вады (небяспечна, вельмі слізка), пакармілі галубоў на плошчы Сан Марка (ўлады Венецыі ўжо даўно забаранілі карміць галубоў, але ўявіць Венецыю без галубоў немагчыма) i да прызначанага часу прыйшлі на прыстань. Дзіўны, казачны горад, ніводнай машыны, толькі чоўны, катэры і гандолы. А неба якое!!! Яркае, маляўнічае з пухнатымі i фантазійнымі хмарамі. Венецыя назаўжды застанецца ў маім сэрцы.
Час ляціць хутка, тыдзень падарожжа праходзіць як адзін дзень… і вось мы ў Мінску. Кожны з нас атрымаў з гэтай пілігрымкi сваё – прыемныя знаёмствы, новых сяброў, шмат уражанняў і велізарнаю радасць. Шчыра дзякую арганізатарам пілігрымкі кс. Вячаславу і кс. Юрыю, за іх нялёгкую працу, за добрыя словы, за тое, што нас – такіх розных не толькі па ўзросце, але і па выхаванні, розуме, ўспрыманні рэчаіснасці – аб’ядноўваюць у адзінае цэлае. Спадзяюся, што мы сустрэнемся яшчэ не раз.
«Падарожжы вучаць больш, чым што-небудзь. Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома.» (c) Анатоль Франс.
Тарас Ганна
Дорогая Анна! Огромное спасибо за Ваш рассказ! Я была в этой пилигримке в апреле 2011 года. и благодаря Вам я как будто опять проехала этими дорогами. Удачи Вам, и желаю, чтобы эта поездка была толькоьначалом!
Анюта, я полностью с тобой согласна! Поездка была чудесной! У нас это было только начало))))))))
Хочу выразить огромную благодарность организаторам этой пилигримки и нашему сопровождающему – гиду Анне. Сказочная, незабываемая поездка, ошеломляющие впечатления!!! Анна всё так красочно расписала что снова захотелеось в путь )))Отдельная благодарность кс. Юрию, за те добрые, теплые слова, которые находят отзыв в каждом сердце и душе.
Хочу выразить огромную благодарность организаторам этой пилигримки и нашему сопровождающему – гиду Анне. Сказочная, незабываемая поездка, ошеломляющие впечатления!!! Анна всё так красочно расписала что снова захотелеось в путь ))) Отдельная благодарность кс. Юрию за те добрые, теплые слова, которые находят отзыв в каждом сердце и душе.
Арганізатары стараюцца для дабра Вашага і для хвалы Божай.
Дзякуй, што Вы з намі.
Скажите пожалуйста,что нужно для того ,что бы начать путешествовать с Вами?
Таццяна, трэба нам патэлефанаваць і запісацца ў выбраную вамі пілігрымку.
Толькi што скончылася наша пiлiгрымка да месца пахавання Св. Язафата Кунцэвiча ? Рым i Ватыкан, якая адбылася з 3 па 11 верасня 2015 года.
Мы ? захапленнi ад эрудыцыi, высокага iнтэлекту i вытрымкi кiра?нiка гэтай пiлiгрымкi кс. Вячаслава Пелянка. З гонарам усведамляем, што не змiзарнела зямля беларуская, што дала свету Кiрылу Тура?скага, Е?фрасiyy. Полацкую, Францыска Скарыну, калi i сення нараджае такiх сыно?, як кс. Вячасла?, сапра?дных асветнiка?, красамо?ца?, iнтэлiгента?. Асаблiва прыемна, што ?ся пераказаная нам iнфармацыя гучала па-беларуску.
Мы адчулi сябе прадста?нiкамi нацыi, якая займае годнае месца ? Е?ропе.
С падзякай каардынатару пiлiгрымак кс. Вячаславу Барку, усiм арганiзатарам пiлiгрымкi, яе кiра?нiку кс. Вячаславу Пелянку, пiлiгрымы з Росi, Лiды, Масто? i Смаргонi.