Хутка Адвент, хутка Божае Нараджэнне…
АТРЫМАЦЬ ПАШТОЎКУ!!! з віншаваннямі Божага Нараджэння ад дзяцей з дзіцячага дому можа кожны.
Сёстры Эўхарысткі з Друі ўжо многія гады ладзяць сустрэчы для дзяцей з мясцовага дзіцячага дому. Дзеткі прыходзяць да іх у кляштар каб прыняць удзел у занятках, але не толькі рэлігіі, – таксама ў курсах хатніх спраў: навучыцца гатаваць розныя стравы (у тым ліку і пышныя торты – спрабаваў, вельмі смачныя))), сервіраваць стол, прымаць гасцей, весці хатнюю гаспадарку. Адназначна гэта дапаможа дзеткам у іх будучым жыцці.
Парафія падрыхтавала калядныя паштоўкі, каб павіншаваць усіх жадаючых. Деці з дзіцячага дому віншаванні напішуць самі і дашлюць кожнаму, хто падасць тут, ці ў прываце сваю адрэсу. Але ўмова – павіншаваць узаемна, пасля атымання паштоўкі ад нас, адпісаць сваю дзіцяці, праз што ўнесці кропельку святочнага настрою і цеплыні ў іх жыццё.
кс.Сяргей Сурыновіч
Каб ў прываце пакінуць свой адрас, скарыстайцеся кантактнай формай:
Падкажыце, калі ласка, дзе ў прываце можна пакінуць сваю адрэсу.
Адпраўляйце, калі ласка, на адрас: piligrymka@piligrymka.by
з тэмай: Змяніць свет так проста.
Або скарыстайцеся кантактнай формай зваротнай сувязі, якая інтэграваная ў артыкул.